Лашанскае (радовішча торфу, Уздзенскі р-н) 10/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАША́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана на р. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км², даўж. 3 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн. м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абваднення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.

Ф.​М.​Ашэраў.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лаша́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лаша́нскі лаша́нская лаша́нскае лаша́нскія
Р. лаша́нскага лаша́нскай
лаша́нскае
лаша́нскага лаша́нскіх
Д. лаша́нскаму лаша́нскай лаша́нскаму лаша́нскім
В. лаша́нскі (неадуш.)
лаша́нскага (адуш.)
лаша́нскую лаша́нскае лаша́нскія (неадуш.)
лаша́нскіх (адуш.)
Т. лаша́нскім лаша́нскай
лаша́нскаю
лаша́нскім лаша́нскімі
М. лаша́нскім лаша́нскай лаша́нскім лаша́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛО́ША,

рака ў Уздзенскім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 830 км². Пачынаецца каля в. Даўгінава Уздзенскага р-на. Асн. прыток р. Выня (злева). Даліна на вял. працягу невыразная. Пойма асушаная. Берагі абрывістыя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ створана Лашанскае вадасховішча.

т. 9, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)