Лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (карэліц., смарг., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаханда (гл.) з выпадзеннем ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахада́н, лыхыдан ’каханак’ (Юрч. Фраз. 3). Да лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (гл.). Параўн. таксама рус. арл., смал. лахарь ’каханак, залётнік’, гом. лахарнинать ’гарэзаваць, пакасціць’. Аб суф. -ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)