лафе́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лафе́тны лафе́тная лафе́тнае лафе́тныя
Р. лафе́тнага лафе́тнай
лафе́тнае
лафе́тнага лафе́тных
Д. лафе́тнаму лафе́тнай лафе́тнаму лафе́тным
В. лафе́тны (неадуш.)
лафе́тнага (адуш.)
лафе́тную лафе́тнае лафе́тныя (неадуш.)
лафе́тных (адуш.)
Т. лафе́тным лафе́тнай
лафе́тнаю
лафе́тным лафе́тнымі
М. лафе́тным лафе́тнай лафе́тным лафе́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лафе́тны лафе́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лафе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лафета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лафе́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы.

|| прым. лафе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лафе́тный лафе́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРАНДСПО́ЙТ (ад галанд. brandspuit пажарная помпа),

1) металічны наканечнік гнуткага шланга; устарэлая назва ствала ў пажарнай тэхніцы.

2) Пераносная ручная помпа для мыцця палуб, тушэння пажараў і інш. на суднах.

Лафетны брандспойт (ствол) для тушэння пажару.

т. 3, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЖА́РНЫЯ ДРАБІ́НЫ,

прыстасаванні для падымання людзей і пажарнага абсталявання на верхнія паверхі будынкаў пры тушэнні пажараў і аварыйна-выратавальных работах. Бываюць: ручныя — складныя (драбіны-палкі, прыстаўныя, даўж. да 3,1 м), падвесныя (драбіны-штурмоўкі, з крукам для падвешвання, даўж. каля 4 м) і высоўныя (маюць 3 калены, механізм высоўвання, даўж. каля 10,5 м); стацыянарныя (на вонкавых сценах будынкаў выш. больш за 10 м); аўтамабільныя.

Аўтамабільныя П.д. прызначаны для дастаўкі баявога разліку, падымання пажарнага абсталявання на выш. да 50 м, эвакуацыі людзей, падачы вогнетушыльных сродкаў у ачаг гарэння ручнымі або лафетнымі стваламі ад знешняй помпавай устаноўкі. Могуць выкарыстоўвацца для падымання грузаў да 300 кг, асвятлення месца пажару пражэктарамі. На верхнім калене можа ўстанаўлівацца лафетны ствол ці трубаправод з пенагенератарам, на аўтадрабіне — ліфт (люлька) для хуткага падымання-апускання людзей. Для бяспекі аўтадрабіны абсталяваны блакіруючымі прыстасаваннямі і сістэмамі. Аўтамаб. П.д. выпускаюцца на шасі ЗІЛ-131 і КрАЗ. За мяжой (напр., у ФРГ) выпускаюцца аўтадрабіны з вышынёй падымання да 60 м.

А.​У.​Кузняцоў, С.​А.​Лосік, М.​С.​Місюкевіч.

Пажарныя драбіны: 1 — драбіны-штурмоўка; 2 — трохкаленныя драбіны.
Пажарныя драбіны: 1 — аўтадрабіны; 2 — аўтацыстэрна-драбіны.

т. 11, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)