ЛА́ТЭКСНЫЯ ФА́РБЫ,

тое, што эмульсійныя фарбы.

т. 9, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́тэксны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ла́тэксны ла́тэксная ла́тэкснае ла́тэксныя
Р. ла́тэкснага ла́тэкснай
ла́тэкснае
ла́тэкснага ла́тэксных
Д. ла́тэкснаму ла́тэкснай ла́тэкснаму ла́тэксным
В. ла́тэксны (неадуш.)
ла́тэкснага (адуш.)
ла́тэксную ла́тэкснае ла́тэксныя (неадуш.)
ла́тэксных (адуш.)
Т. ла́тэксным ла́тэкснай
ла́тэкснаю
ла́тэксным ла́тэкснымі
М. ла́тэксным ла́тэкснай ла́тэксным ла́тэксных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАЎЧУКАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

каўчуканосы, расліны, што ўтвараюць і назапашваюць у некат. органах і тканках каўчук натуральны. Вядома каля 1500 відаў з розных бат. сямействаў. Падзяляюцца на латэксныя (каўчук маюць у млечным соку — латэксе натуральным), парэнхімныя (у парэнхіме сцёблаў, каранёў), хларэнхімныя (у тканках маладых парасткаў і лісця). Прамысл. значэнне маюць латэксныя дрэвы трапічных краін: гевея бразільская (Hevea brasiliensis) дае 95% сусв. вытв-сці натуральнага каўчуку; 5% — дрэвы з родаў касціла, маніёк, сапіум, фікус. З дзікарослых раслін бел. флоры невял. колькасць каўчуку адзначана ў адуванчыку лекавым, малачаях, птушанцы сірыйскім, некат. відах казлабароду і інш. Да 1954 на Беларусі на прамысл. мэты вырошчвалі гваюлу, кок-сагыз, крым-сагыз, таў-сагыз.

т. 8, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)