лату́ннао́ўты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лату́ннао́ўты лату́ннао́ўтая лату́ннао́ўтае лату́ннао́ўтыя
Р. лату́ннао́ўтага лату́ннао́ўтай
лату́ннао́ўтае
лату́ннао́ўтага лату́ннао́ўтых
Д. лату́ннао́ўтаму лату́ннао́ўтай лату́ннао́ўтаму лату́ннао́ўтым
В. лату́ннао́ўты (неадуш.)
лату́ннао́ўтага (адуш.)
лату́ннао́ўтую лату́ннао́ўтае лату́ннао́ўтыя (неадуш.)
лату́ннао́ўтых (адуш.)
Т. лату́ннао́ўтым лату́ннао́ўтай
лату́ннао́ўтаю
лату́ннао́ўтым лату́ннао́ўтымі
М. лату́ннао́ўтым лату́ннао́ўтай лату́ннао́ўтым лату́ннао́ўтых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАРКАЗІ́Т (позналац. marcasita ад перс. калчадан),

прамяністы калчадан, мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза FeS2. Хім. аналаг пірыту. Змяшчае 46,6% жалеза, часта прымесі нікелю, мыш’яку і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае канкрэцыі, сфераліты, нацёчныя агрэгаты, суцэльныя масы; крышталі таблітчастыя, радзей вострапірамідальныя, прызматычныя. Колер латунна-жоўты.

Бляск металічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 4,9 г/см³. Трапляецца М. эндагенны ў гідратэрмальных, пераважна жыльных радовішчах, М. экзагенны ў карбанатных пародах, глінах, каменных вуглях. Сыравіна для вырабу сернай кіслаты. Пры акісленні ўтварае ліманіт.

Марказіт.

т. 10, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРЫ́Т, серны калчадан, жалезісты калчадан,

найбольш пашыраны мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза, FeS2. Мае жалеза 44,6%, серы 54,3%, дамешкі медзі, золата, нікелю, кобальту, селену, талію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі кубічныя (радзей пентагондадэкаэдрычныя і актаэдрычныя) са штрыхоўкай на гранях, зярністыя масы, прарастанні з марказітам і інш. Колер латунна-жоўты. Бляск металічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 4,9—5,2 г/см³. Палігеннага паходжання. Гал. радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя. Сыравіна для сернай кіслаты, руда кобальту, золата, медзі, селену і талію.

Пірыт.

т. 12, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

халькапіры́т

(ад гр. chalkos = медзь + пірыт)

мінерал класа сульфідаў латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам; медны калчадан.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крэнеры́т

(ад венг. Krenner = прозвішча венг. мінералога)

мінерал класа тэлурыдаў серабрыста-белага, латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

марказі́т

(с.-лац. marcasita)

мінерал класа персульфідаў латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам; руда для вытворчасці сернай кіслаты; прамяністы калчадан.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мілеры́т

(ад англ. W. Miller = прозвішча англ. мінералога (1801—1880)

мінерал класа сульфідаў латунна-жоўтага колеру, які ўваходзіць у склад медна-нікелевых руд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)