Лату́н1 ’рыззё’ (лельч., ельск., Мат. Гом.), ’абадранец’ (палес., Казкі), летуны ’лахманы’ (петрык., Шатал.), латання ’старое адзенне’ (лях., Сл. паўн.-зах.), латунок ’верхняя мужчынская вопратка кароткага памеру з даматканага сукна’ (Касп.). Укр. чарніг. лагун ’лапленая світка’. Да латаў (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173–174.

Лату́н2 ’непаседлівы чалавек’ (хойн., Мат. Гом.) з ацвярдзелым пачатковым л-. Да лятун (гл.). Аналагічна лятво (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛОСЬ (Алена Георгіеўна) (н. 22.1.1933, Вільнюс),

бел. графік. Скончыла Дзярж. маст. ін-т Літвы (1955). Творам уласцівы сувязь з бел. нар. традыцыямі, прастата і яскравасць выяўл. мовы. Вядома як мастак дзіцячай кнігі («Вераб’ёвы госці» А.​Якімовіча, 1960; «Дударык», 1964, і «Ладачкі-ладкі», 1977, В.​Віткі; «Скарб» З.​Бядулі, 1965, 1975; «Кую-кую ножку», 1967, «Азбукі», 1997, А.​Дзеружынскага; «Калыханкі», 1995; «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» У.​Ягоўдзіка 1997; бел. казкі «З рога ўсяго многа», 1968, «Залатая яблынька», 1974, «Разумная дачка», 1988; «Канёк-гарбунок» П.​Яршова, «Крылаты цэх» В.​Лукшы, абедзве 1982; «Слова пра паход Ігаравы», 1986). Сярод станковых твораў серыі «Дзеці Белавежы» (1966), «Песні заходніх славян» (1974), «Партрэты беларускіх пісьменнікаў» (1979), «Пад палескімі дубамі» (1981), на ляўкоўскія вершы Я.​Купалы (1982), «Людзі на Прыпяці» (1984—89), «Ружанскія паданні» (1991), «Народныя беларускія калыханкі» (1992—93), цыкл малюнкаў да твораў Я.​Коласа «Казкі жыцця» (1998). Некаторыя творы стылістычна пераклікаюцца з нар. лубком. Працуе таксама ў жывапісе.

Тв.:

Дзесяць дзён у Барку. Мн., 1984.

Літ.:

Латун З.І. Алена Лось. Мн., 1977.

А.Лось. Ілюстрацыя да «Слова пра паход Ігаравы». 1986.

т. 9, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)