*Ласі́цы, ла́сыцы, ла́сыцэ, ла́сыці ’марозныя ўзоры на вокнах’ (Сіг., Нар. лекс., З нар. сл., Шатал.), ’дробныя кавалачкі лёду пры замярзанні вады, шарош’ (Шатал.). Семантычны перанос паводле падабенства з ла́сіца1 (Вярэніч, БЛ, 13, 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ласі́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ласі́ца ласі́цы
Р. ласі́цы ласі́ц
Д. ласі́цы ласі́цам
В. ласі́цу ласі́ц
Т. ласі́цай
ласі́цаю
ласі́цамі
М. ласі́цы ласі́цах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ла́сіца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ла́сіца
Р. Ла́сіцы
Д. Ла́сіцы
В. Ла́сіцу
Т. Ла́сіцай
Ла́сіцаю
М. Ла́сіцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ла́сіца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ла́сіца ла́сіцы
Р. ла́сіцы ла́сіц
Д. ла́сіцы ла́сіцам
В. ла́сіцу ла́сіц
Т. ла́сіцай
ла́сіцаю
ла́сіцамі
М. ла́сіцы ла́сіцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Łosice

мн. г. Ласіцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Крывое (воз., бас. Ласіцы) 6/266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ласіца (воз., бас. Ласіцы) 6/266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАСІ́ЦКІ ((Łasicki) Ян) (каля 1534, в. Ласіцы Сахачоўскага пав. Раўскага ваяв., Польшча — пасля 1599),

польскі гісторык, бібліёграф, пратэстанцкі рэліг. дзеяч. У 1556—61 вучыўся ва ун-тах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Парыжа, Падуі і інш. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі кніг па гісторыі вывучэння рэлігіі (пераважна кальвінізму). З 1581 у Вільні. Быў настаўнікам і выхавальнікам сыноў мінскага кашталяна Я.​Глябовіча. Апошнія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мінска, цікавіўся этнаграфіяй народаў Рэчы Паспалітай, тэорыяй культуры. Пісаў на лац. мове. У зб. прац розных аўтараў, куды ўключыў і сваю «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў...» (1582), апісваюцца (часам з акцэнтацыяй увагі на негатыўным) сямейныя абрады, нар. адзенне, стравы і інш. бакі матэрыяльнай культуры беларусаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні і інш. гарадоў. Яго твор «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (1615) пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы.

Тв.:

Бел. пер. — у кн. Вяселле: Абрад. Мн., 1978;

У кн.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.

Літ.:

Barycz H. Jan Łasicki. Wroclaw, 1973.

У.​А.​Васілевіч.

т. 9, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)