бел. архітэктар. Сын М.Ларчанкі. Засл. архітэктар Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1964). З 1965 працаваў у ін-це «Мінскпраект» (з 1989 гал. архітэктар). Найб. значныя работы ў Мінску: комплекс будынкаў праектных ін-таў па вул. Варвашэні («Белдзіправадгас», «Сельгастэхпраект», 1970—84), станцыя метро «Плошча Перамогі» і рэканструкцыя пл. Перамогі (1984), кінатэатр «Аўрора» (1987) у комплексе з гасцініцай, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (гл.Мінскія аэрапорты; усе ў сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЧАНКА Станіслаў Міронавіч
(н. 21.1.1938, Масква),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). У 1969—93 выкладаў у Бел.АМ. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манум.-скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гасцініцы «Турыст» (1973) і «Асветнікі» ў грамадска-культ. цэнтры мікрараёна Паўд. Захад (1983—84) у Мінску; «Мадонны Чарнобыля» ў г. Любек (1992) і «Рускі анёл» у г. Вармзен (1995) у Германіі; рэльефы «Пераемнасць культур» у бібліятэцы г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1990). «Сцяна міру» для г. Небраска (ЗША, 1993); станковыя кампазіцыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), скульптура «Дакрананне» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЧАНКА Міхась
(Міхаіл Рыгоравіч; 14.11.1907, в. Хварасцяны Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.7.1981),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1956), праф. (1957). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1932). У 1935—41 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі, з 1943 у БДУ (у 1944—52 і 1955—71 дэкан філал. ф-та). Друкаваўся з 1930. Даследаваў станаўленне рэалізму ў бел. л-ры 19 — пач. 20 ст. («На шляхах да рэалізму», 1958; «Па шляху рэалізму», 1959), узаемасувязі бел. л-ры з л-рамі славян («Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.», 1958; «Славянская супольнасць», 1963; «Яднанне братніх літаратур», 1974), стараж.бел. л-ру і фальклор, творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, Ядвігіна Ш., М.Танка, П.Панчанкі, А.Куляшова, М.Горкага, М.Гогаля, М.Някрасава, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча і інш. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ («Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры», 1956; «Беларуская вусна-паэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Беларуская народна-паэтычная творчасць», 1979).
Тв.:
А.М.Горкі і беларуская літаратура. Мн., 1951;
Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры. Мн., 1952;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ларчанка І. 8/250
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ларчанка Р. А. 4/405
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ларчанка Я. Г. 3/399; 12/457
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ларчанка М. Р. 1/316; 2/239; 3/527, 566; 4/57, 90, 313, 389, 564; 6/202, 265, 392; 9/228; 12/441
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сцве́рджанне, ‑я, н.
Палажэнне, выказванне. Я здзівіўся супярэчлівасці сцверджанняў на адной і той жа старонцы пры характарыстыкі вобраза Сымона.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілгу́нілгун, ‑а, м.
Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксплуата́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксплуататара. Рэзка адмоўна ставіўся Багушэвіч да эксплуататарскіх класаў, памешчыкаў і буржуазіі, да ўсіх прыгнятальнікаў працоўнага народа.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)