Лапілі 3/174; 6/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАПІ́ЛІ

(ад лац. lapillus каменьчык),

дробныя кавалачкі порыстай вулканічнай лавы. Форма круглаватая або вуглаватая. Памеры ад 2 да 50 мм. Выкідваюцца пры вывяржэнні вулкана і зацвердзяваюць у паветры. Складаюцца з свежых, радзей са старых лаў, не характэрных для вулкана парод, або крышталёў.

т. 9, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лапі́лі

(лац. lapillus = каменьчык)

дробныя кавалкі застылай лавы, выкінутыя вулканам у час вывяржэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ла́піць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ла́плю ла́пім
2-я ас. ла́піш ла́піце
3-я ас. ла́піць ла́пяць
Прошлы час
м. ла́піў ла́пілі
ж. ла́піла
н. ла́піла
Загадны лад
2-я ас. ла́п ла́пце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ла́пячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)