◎ Лапы́ра ’няцямкі чалавек, які з расстаўленымі рукамі ўсюды сунецца’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лапах (гл.) і суф. ‑ыр‑а (прасл. ‑уга). Параўн. рус. лапыш ’мянушка чалавека з вялікімі рукамі’ і ўкр. тупіір ’тупы чалавек’. Не выключана магчымасць кантамінацыі лапа і тапьірыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паслушэ́нства, ‑а, н.
Беспярэчнае падпарадкаванне каму‑н.; пакорнасць, паслухмянства. Язэпа трохі дзед павучыць, І памуштруе і памучыць, Бо трэба ж іх [дзяцей] адукаваць і паслушэнству навучаць. Колас. Душа Яўгена Данілавіча адразу памякчэла, калі ён убачыў на шырокім твары Лапыра пакору і паслушэнства. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)