лапча́сты, -ая, -ае.

Падобны па форме на лапу.

Лапчастае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапча́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лапча́сты лапча́стая лапча́стае лапча́стыя
Р. лапча́стага лапча́стай
лапча́стае
лапча́стага лапча́стых
Д. лапча́стаму лапча́стай лапча́стаму лапча́стым
В. лапча́сты (неадуш.)
лапча́стага (адуш.)
лапча́стую лапча́стае лапча́стыя (неадуш.)
лапча́стых (адуш.)
Т. лапча́стым лапча́стай
лапча́стаю
лапча́стым лапча́стымі
М. лапча́стым лапча́стай лапча́стым лапча́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лапча́сты ла́пчатый;

~тыя лісты́ — ла́пчатые ли́стья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны па форме на лапу, лапы. Лапчастае лісце. □ Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Колас.

2. Пакрыты мноствам лап (у 2 знач.); з вялікімі пышнымі лапамі. Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́пчатый лапча́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dłoniasty

лапчасты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯСНІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-й пал. 4-га — 3-м тыс. да н.э. жылі ў бас. Дзясны і на У Пасожжа. Асн. заняткі насельніцтва — паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Паселішчы пл. 300—600 м² размяшчаліся на прыбярэжных тэрасах, узгорках, якія ўдаваліся ў даліны рэк. Жытлы наземныя або заглыбленыя ў зямлю, прамавугольнай або авальнай формы, пл. 10—12 м². Агнішчы адкрытага тыпу былі ў цэнтры жытлаў. Плямёны Дз.к. выраблялі крамянёвыя, грубаапрацаваныя сякеры, скрэблы, бакавыя і клінападобныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі і інш., грубы гліняны вастрадонны посуд аздоблены круглымі, авальнымі і ромбападобнымі ямкамі, з якіх скампанаваны паясы, рамбічныя і шахматныя кампазіцыі. На познім этапе Дз.к. з’явіліся адбіткі перавітай шнурам палачкі (т.зв. лапчасты арнамент), наколы пад вуглом, што было вынікам уплыву суседніх плямён днепра-данецкай культуры і верхнедняпроўскай культуры.

А.​Г.​Калечыц.

т. 6, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)