Ланска́я
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
| ж. |
| Н. |
Ланска́я |
| Р. |
Ланско́й |
| Д. |
Ланско́й |
| В. |
Ланску́ю |
| Т. |
Ланско́й Ланско́ю |
| М. |
Ланско́й |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ланская (в.) 6/255, 569 (к.), 570
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ла́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ла́нскі |
ла́нская |
ла́нскае |
ла́нскія |
| Р. |
ла́нскага |
ла́нскай ла́нскае |
ла́нскага |
ла́нскіх |
| Д. |
ла́нскаму |
ла́нскай |
ла́нскаму |
ла́нскім |
| В. |
ла́нскі (неадуш.) ла́нскага (адуш.) |
ла́нскую |
ла́нскае |
ла́нскія (неадуш.) ла́нскіх (адуш.) |
| Т. |
ла́нскім |
ла́нскай ла́нскаю |
ла́нскім |
ла́нскімі |
| М. |
ла́нскім |
ла́нскай |
ла́нскім |
ла́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАДРЫ́ЛЯ (франц. quadrille ад ісп. cuadrilla літар. група з чатырох чалавек),
танец, пашыраны ў многіх еўрап. народаў. Муз. памер як правіла 74. Цотная колькасць пар становіцца па вуглах квадрата або ў 2 рады адзін супраць аднаго. У К. некалькі частак — кален, кожная мае сваю назву (якую звычайна аб’яўляе адзін з танцораў), мелодыю, пэўны парадак рухаў. У канцы 17—19 ст. К. — папулярны салонны танец. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Зазнала моцны ўплыў нац. традыцый і стала часткай нар. харэаграфіі. Захаваўшы асн. кампазіцыйныя моманты (размяшчэнне пар па квадраце або радамі, абмен і пераходы партнёраў, пэўная паслядоўнасць фігур), бел. К. па сваім харэаграфічным змесце, колькасці і назвах фігур арыгінальныя і самабытныя. У некат. рэгіёнах ператварыліся ў сюіты з раней вядомых традыц. і новых танцаў.
Існуе шмат мясц. варыянтаў К., у назвах якіх адлюстраваны асаблівасці структуры («Прамая», «Касая», «Крутавая», «З пятага»), колькасць удзельнікаў («Тонкая», «Тоўстая»), мясцовасць бытавання («Лядкаўская», «Ланская», «Турэйская», «Смаргонская», «Воранаўская», «Сянкевіцкая»), сувязь з інш. танцамі («Лянсей», «Урубель»). Паводле нар. К. створана шмат яркіх сцэн. пастановак. Пашырана па ўсёй Беларусі.
Ю.М.Чурко.
т. 7, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)