ЛА́НДЭР, Ланер (Lander) Гаральд
[сапр. Стэўнсборг (Stevnsborg) Альфрэд Бернхарт; 25.2.1905, Капенгаген — 14.9.1971],
дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог. З 1913 вучыўся ў школе Каралеўскага дацкага балета (у 1932—51 яе кіраўнік), у 1927—29 у ЗША у М.Фокіка. Вывучаў рус. і мексіканскія нар. танцы. З 1923 характарны танцоўшчык, з 1929 саліст, у 1931—51 кіраўнік Каралеўскага дацкага балета. Паставіў больш за 30 балетаў на муз. Ф.Пуленка, К.Рысагера, Ж.Ф.Рамо і інш. З 1953 выкладчык, у 1956—63 кіраўнік школы Парыжскай оперы. Адначасова працаваў у інш. краінах. У 1964 стварыў студыю ў Парыжы. Яго спектаклі на нац. сюжэты былі насычаны нар. танцамі. У лепшым з пастаўленых ім балетаў — «Эцюды» на муз. К.Чэрні (1948) па-новаму выкарыстаў выразныя сродкі класічнага танца.
т. 9, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Ландэ́рак ’бітон, посуд для малака’ (гродз., КЭС), ландэр ка ’нешта з хатняга начыння’ (Сержп. Грам.). Відавочна, злайдачае, польск. landara ’нешта вялізнае, нязграбнае’. Гэта значэнне развілося з ’крытая, вялікая нязграбная карэта’ < ’карэта для падарожжаў’. Польск. landara ез ням. Landauer (Wagen) < Landau — назва горада ў Баварыі (Варш. сл., 2, 682; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 45). Суф. -арак па аналогіі да цабэрак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)