ЛА́КЛАН (Lachlan),

рака на ПдУ Аўстраліі, правы прыток р. Марамбіджы (бас. Мурэя). Даўж. каля 1500 км, пл. басейна 85 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Вял. Водападзельнага хр., у вярхоўі цячэ ў глыбокай даліне, парожыстая, у ніжнім цячэнні — па раўніне. Сярэдні расход вады 42 м³/с. У сухі зімовы сезон перасыхае. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.

т. 9, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАМБІ́ДЖЫ (Murrumbidgee),

рака на ПдУ Аўстраліі, правы прыток р. Мурэй. Даўж. 2172 км, пл. басейна 165 тыс. км2. Пачынаецца ў паўн. адгор’ях Аўстралійскіх Альпаў, цячэ па раўніне. Гал. прыток — р. Лаклан (справа). Сцёк зарэгуляваны (вадасх. Барынджак і ГЭС у вярхоўях М.). Сярэдні расход вады каля г. Балраналд 77 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Летам, у сезон дажджоў, суднаходная ніжэй г. Уога-Уога, у сухі сезон зрэдку перасыхае.

т. 10, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)