лака́рнскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лака́рнскі |
лака́рнская |
лака́рнскае |
лака́рнскія |
| Р. |
лака́рнскага |
лака́рнскай лака́рнскае |
лака́рнскага |
лака́рнскіх |
| Д. |
лака́рнскаму |
лака́рнскай |
лака́рнскаму |
лака́рнскім |
| В. |
лака́рнскі (неадуш.) лака́рнскага (адуш.) |
лака́рнскую |
лака́рнскае |
лака́рнскія (неадуш.) лака́рнскіх (адуш.) |
| Т. |
лака́рнскім |
лака́рнскай лака́рнскаю |
лака́рнскім |
лака́рнскімі |
| М. |
лака́рнскім |
лака́рнскай |
лака́рнскім |
лака́рнскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛАКА́РНСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1925, Лакарнскі пакт. Парафіраваны 16.10. 1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) пасля абмеркавання на Лакарнскай канферэнцыі 1925, падпісаны 1.12.1925 у Лондане. Асн. дакумент — т.зв. Рэйнскі гарантыйны пакт паміж Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Італіяй і Францыяй, які прадугледжваў непарушнасць герм.-бельг. і герм.-франц. межаў, вызначаных паводле Версальскага мірнага дагавора 1919, і захаванне дэмілітарызацыі Рэйнскай зоны. Гарантамі пакта выступалі Вялікабрытанія і Італія. Рэйнскі пакт дапоўнілі пагадненні пра арбітражы, заключаныя Германіяй асобна з Бельгіяй, Францыяй, Польшчай і Чэхаславакіяй, а таксама дагаворы аб гарантыях, заключаныя Францыяй асобна з Польшчай і Чэхаславакіяй (Францыя абавязалася аказваць дапамогу гэтым краінам у выпадку нападу на іх Германіі). Вынікам Л.д. было прыняцце Германіі ў вер. 1926 у Лігу нацый са статусам вял. дзяржавы. У 1936 Германія ў аднабаковым парадку скасавала Л.д. і ўвяла свае войскі ў Рэйнскую зону.
Літ.:
Гл. пры арт. Лакарнская канферэнцыя 1925.
т. 9, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)