ла́кава-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ла́кава-чо́рны ла́кава-чо́рная ла́кава-чо́рнае ла́кава-чо́рныя
Р. ла́кава-чо́рнага ла́кава-чо́рнай
ла́кава-чо́рнае
ла́кава-чо́рнага ла́кава-чо́рных
Д. ла́кава-чо́рнаму ла́кава-чо́рнай ла́кава-чо́рнаму ла́кава-чо́рным
В. ла́кава-чо́рны (неадуш.) ла́кава-чо́рную ла́кава-чо́рнае ла́кава-чо́рныя (неадуш.)
ла́кава-чо́рных (адуш.)
Т. ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнай
ла́кава-чо́рнаю
ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнымі
М. ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнай ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ла́кава-чо́рны ла́ково-чёрный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМАРЫ́ (Nematocera),

падатрад даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне 35 сям., больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. К. падзяляюць на групы, якія ўключаюць па некалькі сям.: галіцы, гнюс, грыбныя камарыкі, даўганожкі, камары-дзергуны, ці званцы, матыліцы, таўстаножкі і інш.

Найб. вядомыя камар звычайны і малярыйныя камары. На Беларусі каля 40 відаў. Жывуць у вільготных мясцінах.

Даўж. 3—30 мм. Цела і ногі доўгія, тонкія, крылы вузкія, жылкі ў лускавінках. Вусікі доўгія, членістыя (органы нюху). Ротавыя органы колючыя, на ніжняй губе размешчаны колючыя іголкападобныя сківіцы; паміж імі падглотачнік, дзе праходзіць пратока слінных залоз. Дарослыя К. вядуць пераважна паветраны спосаб жыцця. За лета выводзіцца 1 або некалькі пакаленняў.

Літ.:

Жизнь животных. Т. 3. 2 изд. М., 1984.

Камары: 1 — лугавік чатырохплямісты; 2 — даўганожка балотная; 3 — мошка плямістая; 4 — даўганожка лакава-чорная.

т. 7, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)