лаві́раванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лаві́раванне лаві́раванні
Р. лаві́равання лаві́раванняў
Д. лаві́раванню лаві́раванням
В. лаві́раванне лаві́раванні
Т. лаві́раваннем лаві́раваннямі
М. лаві́раванні лаві́раваннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лаві́раванне ср., прям., перен. лави́рование, лавиро́вка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаві́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лавіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Пра паруснае судна: рухацца супраць ветру, мяняючы напрамак курсу.

2. перан. Рухацца не прама, абмінаючы перашкоды.

Л. паміж машынамі.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н.

Л. у палітыцы.

|| зак. злаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. лаві́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лавиро́вка ж. лаві́раванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лави́рование прям., перен. лаві́раванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lawirowanie

н. лавіраванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАРА́ТА ((Pareto) Вільфрэда) (15.7.1848, Парыж — 20.8.1923),

італьянскі эканаміст і сацыёлаг; адзін з прадстаўнікоў матэматычнай школы ў паліт. эканоміі. Скончыў Турынскі ун-т. У 1893—1906 праф. Лазанскага ун-та. Асн. палажэнні яго вучэння выкладзены ў 4-томным «Трактаце ўсеагульнай сацыялогіі» (1915—19). Лічыў грамадства сістэмай, якая знаходзіцца ў «дынамічнай раўнавазе» ў выніку ўзаемадзеяння інтарэсаў асобных сац. груп і слаёў. Паводле яго тэорыі эліт, у паліт. працэсе вылучаюцца 2 тыпы: «эліта львоў», якой уласцівы агрэсіўнасць, аўтарытарнасць, схільнасць да насілля, і «эліта ліс», якой уласцівы лавіраванне, спекуляцыі, падман; грамадства развіваецца шляхам перыяд. змены, цыркуляцыі эліт. Не адмаўляў ролю ідэалогіі ў грамадстве, але лічыў яе лжывай формай грамадскай свядомасці.

т. 12, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)