лавера́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лавера́к лавера́кі
Р. лавера́ка лавера́каў
Д. лавера́ку лавера́кам
В. лавера́ка лавера́каў
Т. лавера́кам лавера́камі
М. лавера́ку лавера́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́тар-лавера́к м. (порода собак) се́ттер-лавера́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́тар-лавера́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́тар-лавера́к се́тары-лавера́кі
Р. се́тара-лавера́ка се́тараў-лавера́каў
Д. се́тару-лавера́ку се́тарам-лавера́кам
В. се́тара-лавера́ка се́тараў-лавера́каў
Т. се́тарам-лавера́кам се́тарамі-лавера́камі
М. се́тары-лавера́ку се́тарах-лавера́ках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сэ́тар-лавера́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сэ́тар-лавера́к сэ́тары-лавера́кі
Р. сэ́тара-лавера́ка сэ́тараў-лавера́каў
Д. сэ́тару-лавера́ку сэ́тарам-лавера́кам
В. сэ́тара-лавера́ка сэ́тараў-лавера́каў
Т. сэ́тарам-лавера́кам сэ́тарамі-лавера́камі
М. сэ́тары-лавера́ку сэ́тарах-лавера́ках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́ттер-лавера́к зоол. сэ́тар-лавера́к, род. сэ́тара-лавера́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СЕ́ТЭРЫ (англ. setter ад set рабіць стойку),

пароды паляўнічых сабак-выжлаў. Выкарыстоўваюць для палявання на птушак.

Канстытуцыя моцная, сухая. Вядомы 3 пароды С.: англійскі (рабы або лаверак), выведзены ў Англіі; выш. ў карку 52—65 см, поўсць густая, бліскучая, доўгая, белая з чорнымі, рыжымі або карычневымі плямамі; ірландскі (чырвоны). выведзены ў Ірландыі; выш. ў карку 54—65 см, поўсць густая, сярэдняй даўжыні, цёмна-чырв.-рыжая; шатландскі (гардон), выведзены ў Шатландыі: выш. ў карку 58—67 см, поўсць гладкая або хвалістая, чорная з бліскучым адценнем, з яркімі рыжа-чырв. падпалінамі. Маюць добры нюх і прыроджаную здольнасць рабіць стойку перад затоенай дзічынай. Тып паводзін ураўнаважаны, рухомы.

Сетэры: 1 — ірландскі; 2 — англійскі; 3 — шатландскі.

т. 14, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)