3. Унутранае вуха чалавека і пазваночных жывёл (спец.).
|| прым.лабіры́нтавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабіры́нтм., в разн. знач. лабири́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лабіры́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў, пабудаваны, паводле старажытнагрэчаскага падання, Дэдалам на востраве Крыт.
2. Складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, праходаў, дарог, алей у парку і пад. Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам.Васілевіч.
3.перан. Што‑н. вельмі складанае, заблытанае, у чым цяжка адразу разабрацца. Лабірынт думак. Лабірынт падзей. □ У лабірынце памяці маёй Цудоўнейшыя скарбы выяўляю.Танк.
4.Спец. Унутраная частка вуха.
[Грэч. labyrinthos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лабірынт (фізіял.) 1/566; 3/51
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Лабірынт (палац, в-аў Крыт) 4/349; 6/148
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТ (ад грэч. labyrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці баскетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» пад г. Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).