лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

Старшы л.

2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.

Л. кафедры агульнага мовазнаўства.

|| ж. лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лабара́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабара́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лабара́нт лабара́нты
Р. лабара́нта лабара́нтаў
Д. лабара́нту лабара́нтам
В. лабара́нта лабара́нтаў
Т. лабара́нтам лабара́нтамі
М. лабара́нце лабара́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лабара́нт м. лабора́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, навуковай установы. [На будаўніцтве] патрэбны былі гідратэхнікі, лабаранты.., бетоншчыкі і людзі дзесяткаў другіх прафесій. Галавач.

2. Памочнік прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.

[Ад лац. laborans, laborantis — які працуе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабара́нт м. Labornt m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лабара́нт

(лац. laborans, -ntis = які працуе)

1) навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы;

2) памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лабара́нт-праграмі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лабара́нт-праграмі́ст лабара́нты-праграмі́сты
Р. лабара́нта-праграмі́ста лабара́нтаў-праграмі́стаў
Д. лабара́нту-праграмі́сту лабара́нтам-праграмі́стам
В. лабара́нта-праграмі́ста лабара́нтаў-праграмі́стаў
Т. лабара́нтам-праграмі́стам лабара́нтамі-праграмі́стамі
М. лабара́нце-праграмі́сце лабара́нтах-праграмі́стах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лабара́нт-праграмі́ст м. лабора́нт-программи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабора́нт лабара́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да лабарант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)