Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІЁТА,
горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю каля воз. Біва. Адм. ц. прэфектуры Кіёта. Засн. ў канцы 8 ст.; да 1868 сталіца Японіі, рэзідэнцыя імператараў. 1703 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Важны прамысл., культ., гіст. і рэліг. цэнтр Японіі. Прам-сць: маш.-буд. (асабліва эл.-тэхн. і с.-г.), каляровая металургія, тэкст., швейная, хім., шкляная, керамічная, харчовая. Традыцыйныя рамёствы: вытв-сць лакавых і бронзавых вырабаў, фарфору, карункаў, вышывак, прадметаў рэліг. культу. Метрапалітэн. 3 ун-ты. Мед. акадэмія, маст. школы. Нац. музей «Кіёта». Бат. сад. Помнікі яп. класічнай архітэктуры і мастацтва 8—17 ст., у т. л. комплекс старога палаца імператараў Дайдайры, Нідзё — стары замак ваен. адміністрацыі, будысцкія храмы: Сайходзі, Кінкакудзі («Залаты Храм»), Карудзі, Кіёмідзу; сінтаісцкія свяцілішчы і інш.Нац. музей сучаснага мастацтва. Гал. цэнтр нац. і міжнар. турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кіётанескл.м. Kióto i Kyóto n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кио́тог.Кіётанескл., м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kyoto
[kiˈoʊtoʊ]
г. Кіёта
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІ́ВА,
самае вял. возера ў Японіі, на в-ве Хонсю. Пл. 716 км². Глыб. да 86 м. Сцёк па р. Юда ў заліў Осака Ціхага ак. Злучана каналамі з гарадамі Осака і Кіёта. Суднаходства. Рыбалоўства. Турызм. На паўд. беразе — г. Оцу.
японскі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў Японіі. Скончыў ун-тКіёта (1916). З 1919 праф. ун-та Кэйо ў Токіо. Адзін з заснавальнікаў мікрафізіялогіі нерваў і мышцаў; распрацаваў методыку прэпаравання і раздражнення адзіночных ізаляваных мышачных і нерв. валокнаў, на якіх даследаваў асн. законы ўзбуджанасці.
імператар Японіі [1867—1912]. У выніку «рэстаўрацыі Мэйдзі» (гл.Мэйдзі ісін) фармальна сканцэнтраваў усю ўладу ў краіне ў сваіх руках. Падтрымліваў правядзенне рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю і еўрапеізацыю Японіі: ліквідацыю феад. княстваў (1871), рэформу адукацыі (1872), стварэнне кабінета міністраў (1885), прыняцце першай канстытуцыі Японіі (1889). У 1910 М. зацвердзіў анексію Карэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁГУ́Н (скарочаная назва ад яп. сейі тайсёгун літаральна — вялікі палкаводзец, які падпарадкоўвае варвараў),
першапачаткова званне, якое надавалася камандуючым войскамі, што пасылаліся са стараж. сталіцы Японіі Кіёта (Хэяна) у 794—811 для заваявання народнасці эбісу (айнаў) у паўн.-ўсх.ч. в-ва Хонсю; у 1192—1867 — тытул ваен.-феад. правіцеляў Японіі, якія кіравалі ад імя імператара і паходзілі з дынастый Мінамота (1192—1333), Асікага [1335(1338)—1573], Такугава (1603—1867). Улада С. (сёгунат) скінута ў час рэвалюцыі 1867—68 (гл.Мэйдзі ісін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́Н (сапр.Агата Карын; 1653 або 1658, г.Кіёта, Японія — 1743 або 2.6.1716),
японскі жывапісец, каліграф, майстар маст. лаку, кераміст. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Агата Сакэн, у Кано Ясунобу і Кано Цунэнобу. Заснавальнік яп.дэкар. школы жывапісу, т. зв. школа Сатацу-Карын. Працаваў у жанрах «кветкі-птушкі», «людзі». Жывапісным творам уласцівы тонкае адчуванне прыгажосці свету, буйныя маштабы выяў, насычанасць каларыту, лёгкасць і раскаванасць манеры пісьма: скруткі «Партрэт Накамура Куранасукэ» (1704), «Азалія каля ручая», «Восеньскія кветкі», «Любаванне касачамі»; парныя шырмы «Квітненне белай і чырвонай слівы» (каля 1710), «36 праслаўленых паэтаў», «Касачы», «Паўліны і мальвы». Размалёўваў вееры, блюды, шкатулкі для пісьмовых прылад і інш.
Карын. Дэталь размалёўкі шырмы «Паўліны і мальвы». Пач. 18 ст.