Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Парожнія слівы, гл.Кішэнькі слівы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
спадні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спадніцы; прызначаны для спадніцы. Праворныя Надзіны пальчыкі выхапілі са спаднічнай кішэнькі флакончык з духамі, і па пакоі разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2.Рмн.‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МНОГАКАРЭ́ННІК (Spirodela),
род кветкавых раслін сям. раскавых. 4 віды. Пашыраны ва ўмераных і трапічных паясах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 1 від — М. звычайны (S. polyrhiza). Трапляецца ў стаячай і павольнай вадзе азёр, сажалак, канаў.
М. звычайны (травяністая водная расліна) нагадвае маленькі ліст, які плавае на паверхні вады. Недаразвітае сцябло (лісцец) у выглядзе пласцінкі даўж. 3—10 мм і шыр. 1,2—8 мм круглаватай формы, знізу часта чырв. ці чырванавата-фіялетавае, мае з бакоў маленькія лускавінкі (недаразвітае лісце). Каля асновы лісцяца знаходзяцца 2 вузкія кішэнькі, у іх закладваюцца вегетац. пупышкі, часам развіваюцца суквецці, знізу пучкамі адыходзяць фіялетава-пурпуровыя ніткападобныя карэньчыкі (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, без калякветніка. Плод — 1—6-насенны.
Многакарэннік звычайны. Калоніі раслін: 1 — выгляд знізу; 2 — выгляд зверху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нарыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак., дачаго, зінф. і без дап.
Падрыхтавацца да чаго‑н., займець намер зрабіць што‑н. Нарыхтавацца да бою. □ Сцішылася вёска, нарыхтавалася спачыць у цёплай ночы.Пташнікаў.Казімір .. выцягнуў з верхняй кішэнькі сваёй блузы ручку і нарыхтаваўся пісаць.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Няпоўнасцю, не зусім цёмны (у 1, 2 знач.). За дзвярыма, на шырокім і ўжо цемнаватым калідоры, на хаду дзяўчына выняла з кішэнькі фартуха хустачку і прылажыла яе, раз і другі, да вачэй.Брыль.Доўга я глядзеў на цемнаваты абадок вакол ствала на бярозе, мацаў яго рукамі.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.
Разм.
1.чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.
2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы.Ермаловіч.
3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула...Мыслівец.[Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі.С. Александровіч.
4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі.Паслядовіч.
шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
Разм. Аб’явіць шах. Шахнуць канём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пата́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і патайны́. Сход. На сходзе, як звычайна, Старшынёй таварыш Модзін; З нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць.Купала.Кожную раніцу хлопчык акуратна збіраў свае кніжкі і сшыткі і ішоў на цэлы дзень куды-небудзь у патайнае месца. Там, схаваўшыся ад усіх, ён вучыўся пісаць.Колас.Палонны .. разаслаў шынель на зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак.С. Александровіч.
патайны́, ‑а́я, ‑о́е.
Прызначаны для якой‑н. тайнай мэты, сакрэтны па сваёй будове, размяшчэнню. У мястэчку камендант задумаў зрабіць сабе ў агародзе бункер з патайным ходам.Карпюк.У патайным куце каморы, Як смерць Кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты.Колас.[Вырай] дастае з патайной кішэні паліто некалькі пісем, раздае дзяўчатам.Навуменка.// Скрыты, тайны, пра які ніхто не ведае. — Хто ж яго, Сымонка, знае, І не нам судзіць аб тым: Гэта справа — патайная.Колас.Адкуль узяліся яны ў яе, гэтыя вершы... Недзе глыбока ўнутры яе рабілася нейкая патайная работа. Ганька адчувала яе, але ніяк не ўмела растлумачыць.Васілевіч.Вера адчула ў .. [Раміравых] словах патайны сэнс. Яна ж хацела сказаць зусім не тое, пра што думае ён.Асіпенка.// Скрытны, загадкавы. Следам за.. [Алесем і Уладзікам] — у акно і пад дрот — зусім нечакана вылезлі яшчэ дв[ое]. Нібы на злосць, найбольш нецікавыя: вялы ды кіслы Іванюк і пажылы Зданевіч, не проста важна-маўклівы, а нейкі патайны, непрыемна загадкавы чалавек.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)