Кітайскія гусі 5/612

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кітайскія лічыльнікі 3/192

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІТА́ЙСКІЯ ГУ́СІ,

парода свойскіх птушак. Выведзена ў Кітаі. Паходзіць ад дзікай гусі суханоса (Cignopsis cignoides), пашыранай у Маньчжурыі, Паўн. Кітаі, Сібіры. Парода пашырана ў многіх краінах, у т. л. на Беларусі.

Маса гусакоў да 5 кг, гусак да 4 кг. Галава доўгая і вял., дзюба сярэдніх памераў, на лбе пры яе аснове вял. гузак, шыя доўгая. Тулава яйцападобнае, хвост злёгку прыўзняты. Ногі сярэдняй даўжыні, аранжавага ці цёмнага колеру. Афарбоўка апярэння белая, шэрая або бурая. Вынослівыя, добра выкарыстоўваюць пашу. Мясныя якасці невысокія.

М.​Ц.​Гарачка.

Кітайскія гусі.

т. 8, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

руска-кітайскія дагаворы

т. 13, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

савецка-кітайскія пагадненні

т. 14, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВА-КІТА́ЙСКІЯ ГО́РЫ,

горная сістэма на Пд і ПдУ Кітая, у межах Паўд.-Кітайскай платформы, на Пд ад р. Янцзы. Утварае выгнутую на ПдУ дугу даўж. каля 2000 км. Асн. хрыбты; Наньлін і Уішань; шэраг кароткіх хрыбтоў і масіваў рознага распасцірання. Пераважаюць выш. 800—1000 м, найб. 2158 м. Восевыя зоны хрыбтоў складзены з гранітаў і інш. крышт. парод, па перыферыі — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карст. Характэрны «грыбы», «калоны» і інш. формы выветрывання. Ападкаў 1300—1700 мм за год, пераважна летам. Важны кліматападзел, на Пн пераважаюць субтрапічныя, на Пд — трапічныя ландшафты. На паўн. схілах — шыракалістыя субтрапічныя лясы з дубу, вязу, грабу, буку, на паўд. — вечназялёныя трапічныя лясы з перавагай лаўру, магнолій, камелій і інш.

т. 12, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Савецка-кітайскія (КНР) дагаворы і пагадненні 5/604; 9/297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіта́йскі кіта́йская кіта́йскае кіта́йскія
Р. кіта́йскага кіта́йскай
кіта́йскае
кіта́йскага кіта́йскіх
Д. кіта́йскаму кіта́йскай кіта́йскаму кіта́йскім
В. кіта́йскі (неадуш.)
кіта́йскага (адуш.)
кіта́йскую кіта́йскае кіта́йскія (неадуш.)
кіта́йскіх (адуш.)
Т. кіта́йскім кіта́йскай
кіта́йскаю
кіта́йскім кіта́йскімі
М. кіта́йскім кіта́йскай кіта́йскім кіта́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белару́ска-кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белару́ска-кіта́йскі белару́ска-кіта́йская белару́ска-кіта́йскае белару́ска-кіта́йскія
Р. белару́ска-кіта́йскага белару́ска-кіта́йскай
белару́ска-кіта́йскае
белару́ска-кіта́йскага белару́ска-кіта́йскіх
Д. белару́ска-кіта́йскаму белару́ска-кіта́йскай белару́ска-кіта́йскаму белару́ска-кіта́йскім
В. белару́ска-кіта́йскі (неадуш.)
белару́ска-кіта́йскага (адуш.)
белару́ска-кіта́йскую белару́ска-кіта́йскае белару́ска-кіта́йскія (неадуш.)
белару́ска-кіта́йскіх (адуш.)
Т. белару́ска-кіта́йскім белару́ска-кіта́йскай
белару́ска-кіта́йскаю
белару́ска-кіта́йскім белару́ска-кіта́йскімі
М. белару́ска-кіта́йскім белару́ска-кіта́йскай белару́ска-кіта́йскім белару́ска-кіта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амерыка́на-кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амерыка́на-кіта́йскі амерыка́на-кіта́йская амерыка́на-кіта́йскае амерыка́на-кіта́йскія
Р. амерыка́на-кіта́йскага амерыка́на-кіта́йскай
амерыка́на-кіта́йскае
амерыка́на-кіта́йскага амерыка́на-кіта́йскіх
Д. амерыка́на-кіта́йскаму амерыка́на-кіта́йскай амерыка́на-кіта́йскаму амерыка́на-кіта́йскім
В. амерыка́на-кіта́йскі (неадуш.)
амерыка́на-кіта́йскага (адуш.)
амерыка́на-кіта́йскую амерыка́на-кіта́йскае амерыка́на-кіта́йскія (неадуш.)
амерыка́на-кіта́йскіх (адуш.)
Т. амерыка́на-кіта́йскім амерыка́на-кіта́йскай
амерыка́на-кіта́йскаю
амерыка́на-кіта́йскім амерыка́на-кіта́йскімі
М. амерыка́на-кіта́йскім амерыка́на-кіта́йскай амерыка́на-кіта́йскім амерыка́на-кіта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)