кісло́тна-асно́ўны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кісло́тна-асно́ўны |
кісло́тна-асно́ўная |
кісло́тна-асно́ўнае |
кісло́тна-асно́ўныя |
| Р. |
кісло́тна-асно́ўнага |
кісло́тна-асно́ўнай кісло́тна-асно́ўнае |
кісло́тна-асно́ўнага |
кісло́тна-асно́ўных |
| Д. |
кісло́тна-асно́ўнаму |
кісло́тна-асно́ўнай |
кісло́тна-асно́ўнаму |
кісло́тна-асно́ўным |
| В. |
кісло́тна-асно́ўны (неадуш.) кісло́тна-асно́ўнага (адуш.) |
кісло́тна-асно́ўную |
кісло́тна-асно́ўнае |
кісло́тна-асно́ўныя (неадуш.) кісло́тна-асно́ўных (адуш.) |
| Т. |
кісло́тна-асно́ўным |
кісло́тна-асно́ўнай кісло́тна-асно́ўнаю |
кісло́тна-асно́ўным |
кісло́тна-асно́ўнымі |
| М. |
кісло́тна-асно́ўным |
кісло́тна-асно́ўнай |
кісло́тна-асно́ўным |
кісло́тна-асно́ўных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кісло́тна-ва́рачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кісло́тна-ва́рачны |
кісло́тна-ва́рачная |
кісло́тна-ва́рачнае |
кісло́тна-ва́рачныя |
| Р. |
кісло́тна-ва́рачнага |
кісло́тна-ва́рачнай кісло́тна-ва́рачнае |
кісло́тна-ва́рачнага |
кісло́тна-ва́рачных |
| Д. |
кісло́тна-ва́рачнаму |
кісло́тна-ва́рачнай |
кісло́тна-ва́рачнаму |
кісло́тна-ва́рачным |
| В. |
кісло́тна-ва́рачны (неадуш.) кісло́тна-ва́рачнага (адуш.) |
кісло́тна-ва́рачную |
кісло́тна-ва́рачнае |
кісло́тна-ва́рачныя (неадуш.) кісло́тна-ва́рачных (адуш.) |
| Т. |
кісло́тна-ва́рачным |
кісло́тна-ва́рачнай кісло́тна-ва́рачнаю |
кісло́тна-ва́рачным |
кісло́тна-ва́рачнымі |
| М. |
кісло́тна-ва́рачным |
кісло́тна-ва́рачнай |
кісло́тна-ва́рачным |
кісло́тна-ва́рачных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кісло́тна-шчо́лачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кісло́тна-шчо́лачны |
кісло́тна-шчо́лачная |
кісло́тна-шчо́лачнае |
кісло́тна-шчо́лачныя |
| Р. |
кісло́тна-шчо́лачнага |
кісло́тна-шчо́лачнай кісло́тна-шчо́лачнае |
кісло́тна-шчо́лачнага |
кісло́тна-шчо́лачных |
| Д. |
кісло́тна-шчо́лачнаму |
кісло́тна-шчо́лачнай |
кісло́тна-шчо́лачнаму |
кісло́тна-шчо́лачным |
| В. |
кісло́тна-шчо́лачны (неадуш.) кісло́тна-шчо́лачнага (адуш.) |
кісло́тна-шчо́лачную |
кісло́тна-шчо́лачнае |
кісло́тна-шчо́лачныя (неадуш.) кісло́тна-шчо́лачных (адуш.) |
| Т. |
кісло́тна-шчо́лачным |
кісло́тна-шчо́лачнай кісло́тна-шчо́лачнаю |
кісло́тна-шчо́лачным |
кісло́тна-шчо́лачнымі |
| М. |
кісло́тна-шчо́лачным |
кісло́тна-шчо́лачнай |
кісло́тна-шчо́лачным |
кісло́тна-шчо́лачных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КІСЛО́ТНА-ШЧО́ЛАЧНАЯ РАЎНАВА́ГА,
адноснае пастаянства вадароднага паказчыка (pH) унутр. асяроддзя арганізма. У жывёл рэгулюецца фізіка-хім. (буферныя сістэмы крыві і тканак) і фізіял. (дыханне, выдзяленне) механізмамі. Абумоўлівае нармальны ход працэсаў жыццядзейнасці (гл. Гамеастаз). У норме pH крыві чалавека 7,37—7,45, тканкавых вадкасцей 7,1—7,4. Памяншэнне pH крыві ніжэй за 7 (ацыдоз) ці павелічэнне больш за 7,8 (алкалоз) прыводзяць да смерці. У раслін рэгуляцыя К.-ш. р. ажыццяўляецца функцыянаваннем пратоннай помпы, што выпампоўвае з клеткі лішак H+-іонаў праз плазмалему з затратай энергіі АТФ, а таксама балансам карбаксіліруючых (падкісляючых) і дэкарбаксіліруючых (падшчалочваючых) ферментаў і сістэмай буфераў (арган. кіслоты, бялкі, карбанаты, фасфаты). pH цытаплазмы 6—7,5; pH вакуолі 5—6.
Літ.:
Робинсон Дж. Р. Основы регуляции кислотно-щелочного равновесия: Пер. с англ. М., 1969.
т. 8, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАРО́ДНЫ ПАКА́ЗЧЫК (pH),
велічыня, якая характарызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі [H+] (актыўнасці) вадародных іонаў H+, якая выражана ў молях на літр (моль/л): pH=-lg[H+]. Водныя растворы маюць pH ад 1 да 14: у нейтральных pH=7, у кіслых pH < 7, у шчолачных pH > 7. Пастаянства вадароднага паказчыку падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаюць pH з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна (гл. Патэнцыяметрыя). Гл. таксама Кіслотна-шчолачная раўнавага.
т. 3, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫ́ЛАВЫ АРА́НЖАВЫ, метыларанж, геліянцін, n-(n-дыметыламінафенілаза) бензолсульфанат натрыю,
вытворнае азабензолу. Аранжава-жоўтыя крышталі; раствараюцца ў вадзе. Водны раствор (0,04%-ны) выкарыстоўваюць у аналіт. хіміі як індыкатар для кіслотна-асн. цітравання (у шчолачным асяроддзі афарбаваны ў жоўты колер, у кіслым — у чырвоны).
т. 10, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖЫ́НСКІ (Дзмітрый Сяргеевіч) (13.9.1899, С.-Пецярбург — 1985),
савецкі геолаг, адзін з заснавальнікаў фіз.-хім. петралогіі і мінералогіі. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1943). Чл. многіх замежных т-ваў і акадэмій. Герой Сац. Працы (1969). Сын С.І.Каржынскага. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). Вывучаў геалогію і мінер. радовішчы Казахстана, Усх. Сібіры, Урала, Сярэдняй Азіі. Распрацаваў асновы фіз.-хім. тэорыі працэсаў мінералаўтварэння: тэрмадынамічную тэорыю прыродных мінер. сістэм з рухомымі кампанентамі, фіз.-хім. аналіз парагенезісаў мінералаў і тэорыю метасаматычнай занальнасці. Прапанаваў тэорыю біметасаматычнага і кантактава-інфільтрацыйнага скарнаўтварэння і кіслотна-асноўнай гідратэрмальнай эвалюцыі раствораў. Абгрунтаваў прынцып кіслотна-асноўнага ўзаемадзеяння пры крышталізацыі расплаваў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1975. Ленінская прэмія 1958. Залаты медаль імя У.І.Вярнадскага (1972). Яго імем наз. мінерал каржынскіт.
т. 8, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць азагрупу -N=N-, звязаную з двума радыкаламі. Радыкалы бываюць аліфатычныя, араматычныя ці гетэрацыклічныя з функцыян. групамі (OH, NH2, CN) або без іх. Найпрасцейшыя азазлучэнні — азаметан CH3N=NCH3, азабензол. Для азазлучэнняў характэрна цыс- і трансізамерыя, для оксізамяшчальных — таўтамерыя. Асн. метад атрымання — азаспалучэнне. Аліфатычныя азазлучэнні выкарыстоўваюць як ініцыятары палімерызацыі і сітавінаўтваральнікі, араматычныя з OH- і NH2-групамі як сінт. азафарбавальнікі і кіслотна-асноўныя індыкатары ў аналітычнай хіміі.
т. 1, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЫДО́З (ад лац. acidus кіслы),
парушэнне кіслотна-шчолачнай раўнавагі ў арганізме, якое характарызуецца абсалютным або адносным лішкам кіслот. Часцей узнікае абменны, або нягазавы, ацыдоз пры вял. колькасці ў арганізме нелятучых кіслот (пры некаторых захворваннях печані, нырак, дыябеце) ці пры страце шчолачных злучэнняў (пры працяглай ірвоце, паносе). Дыхальны, або газавы, ацыдоз узнікае пры затрымцы вуглякіслага газу лёгкімі (прыступ астмы, цяжкая задышка). Адрозніваюць кампенсаваны ацыдоз, калі назіраецца зніжэнне шчолачнай рэакцыі крыві і тканак без значнага павышэння іх кіслотнасці, і некампенсаваны, пры якім кіслотнасць значна павышаецца. Лячэнне: ліквідацыя прычыны ўзнікнення ацыдозу, а таксама выкарыстанне соды і шчолачнай мінер. вады.
т. 2, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБААНГІДРА́ЗА,
фермент класа ліяз, які каталізуе абарачальнае ўтварэнне вугальнай к-ты з двухвокісу вугляроду і вады. Металапратэід (мае атам цынку), малекулярная маса каля 30 000. Выяўлена ў жывёл, чалавека, раслін, бактэрый. Знаходзіцца ў эрытрацытах, клетках нырак, слізістай абалонцы страўніка, сятчатцы вока і інш. Рэгулюе кіслотна-шчолачную раўнавагу ў тканках і біял. вадкасцях. Адыгрывае важную ролю ў хуткім звязванні ці вызваленні вуглякіслага газу CO2 (напр., пры дыханні, сакрэцыі кіслага страўнікавага соку, пры падкісленні мачы ў нырках, утварэнні шкарлупіны яйца ў яйцаводах птушак і інш.). Інгібітары К. ўжываюцца пры лячэнні некат. сардэчна-сасудзістых і інш. хвароб.
т. 8, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)