КІРЭ́ЙЧЫК (Іван Аляксандравіч) (19.3.1935, в. Гута Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.2.1996),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у друку на Брэстчыне, на Бел. радыё, Гомельскай абл. студыі тэлебачання, у газ. «Чырвоная змена», «Гомельская праўда». Друкаваўся з 1954. Аўтар зб-каў нарысаў і апавяданняў «Багацце душы — людзям» (1966), «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу» (абодва 1969), «Калінавая квецень» (1984); кніг паэзіі «Аснова» (1977), «З маіх крыніц» (1994). Творы прасякнуты публіцыстычным грамадз. пафасам, шчырасцю пачуццяў. Запісаў і літаратурна апрацаваў кнігі партызан Р.​Лазабеева «Лясныя пабрацімы» (1972) и М.​Качана «Апалены ранак» (1994).

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

смуглатва́ры, ‑ая, ‑ае.

Са смуглым тварам. І без таго смуглатварая Аляксандра Ніканаўна аж пачарнела. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буры́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па бурэнню. Круглашчокі, як дзяўчынка, бурыльшчык Саша Шубіч ввінчваў бурыльныя трубы. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́балаць, ‑і, ж.

Разм. Забалочанае месца. Гэта была звычайная больш-менш сухая мясціна, акружаная балотамі і забалацямі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Разм. Прыйсці хутка, спорнымі крокамі. [Аўдуля] неўзабаве прышыбавала з ночвамі. Лупсякоў. Дамоў [маці] прышыбавала подбегам. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Прайсці шлёпаючы (нагамі, абуткам). Ужо бралася на дзень, як .. [Хведар] прашлёпаў мокрымі калашынамі па агародзе. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багу́ннік, ‑у, м., зб.

Зараснікі багуну. Аднойчы след прывёў лесніка ў непралазную нетру, сплеценую крушынай і лазнякамі, папараццю і багуннікам. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднавадзі́цель, ‑я, м.

Той, хто водзіць судны; спецыяліст па ваджэнню суднаў. Ніна Шмарына закончыла тэхнікум воднага транспарту па спецыяльнасці суднавадзіцеля. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАП’Я́Х (Станіслаў Апанасавіч) (н. 14.5.1938, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна),

украінскі паэт і перакладчык. Засл. работнік культ. Чувашыі (1983). Скончыў Вінніцкі пед. ін-т (1962). Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Тваім імем» (1965), «Колеры» (1967), «Лісце» (1969), «Многавугольнік» (1972), «Творцы дабра» (1977), «Паэзія» (1983), «Сыноўняе» (1985); дакумент. аповесцей, нарысаў. На ўкр. мову перакладае вершы М.​Багдановіча, У.​Верамейчыка, Н.​Гілевіча, А.​Грачанікава, В.​Зуёнка, Я.​Коласа, М.​Кусянкова, П.​Макаля, А.​Пысіна, М.​Танка, С.​Шушкевіча, Я.​Янішчыц, В.​Яраца, апавяданні Л.​Гаўрылкіна, М.​Даніленкі, Я.​Каршукова і інш. Яго творы на бел. мову перакладалі Гілевіч, І.​Кірэйчык, А.​Пісьмянкоў, Пысін, Ярац.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Гілевіч Н. Роднасць. Мн., 1983;

У кн.: Далягляды. Мн., 1978.

В.​Я.​Буран.

т. 13, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лапаце́ць, ‑ціць; незак.

Тое, што і лапатаць (у 1 знач.). Грэбляй цягнуліся з торфам фурманкі, услед за імі лапацеў гусенічны трактар. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)