кірмашо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кірмашо́вы кірмашо́вая кірмашо́вае кірмашо́выя
Р. кірмашо́вага кірмашо́вай
кірмашо́вае
кірмашо́вага кірмашо́вых
Д. кірмашо́ваму кірмашо́вай кірмашо́ваму кірмашо́вым
В. кірмашо́вы (неадуш.)
кірмашо́вага (адуш.)
кірмашо́вую кірмашо́вае кірмашо́выя (неадуш.)
кірмашо́вых (адуш.)
Т. кірмашо́вым кірмашо́вай
кірмашо́ваю
кірмашо́вым кірмашо́вымі
М. кірмашо́вым кірмашо́вай кірмашо́вым кірмашо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кірмашо́вы я́рмарочный; база́рный;

к. тэа́тря́рмарочный (база́рный) теа́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кірмашо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кірмашу (у 1, 3 знач.), звязаны з ім. Кірмашовы дзень. Кірмашовая плошча. // Такі, як на кірмашы, уласцівы кірмашу. Кірмашовы характар гандлю.

•••

Кірмашовы тэатр — від народнага тэатра ў некаторых еўрапейскіх краінах (у Расіі існаваў да канца 19 ст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірмашо́вы Jhrmarkts-, Mssen-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кірма́ш, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вялікі продаж тавараў, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай.

Вясенні Лейпцыгскі к.

2. перан. Шумнае, ажыўленае зборышча людзей (разм.).

|| прым. кірмашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкла́мна-кірмашо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэкла́мна-кірмашо́вы рэкла́мна-кірмашо́вая рэкла́мна-кірмашо́вае рэкла́мна-кірмашо́выя
Р. рэкла́мна-кірмашо́вага рэкла́мна-кірмашо́вай
рэкла́мна-кірмашо́вае
рэкла́мна-кірмашо́вага рэкла́мна-кірмашо́вых
Д. рэкла́мна-кірмашо́ваму рэкла́мна-кірмашо́вай рэкла́мна-кірмашо́ваму рэкла́мна-кірмашо́вым
В. рэкла́мна-кірмашо́вы (неадуш.)
рэкла́мна-кірмашо́вага (адуш.)
рэкла́мна-кірмашо́вую рэкла́мна-кірмашо́вае рэкла́мна-кірмашо́выя (неадуш.)
рэкла́мна-кірмашо́вых (адуш.)
Т. рэкла́мна-кірмашо́вым рэкла́мна-кірмашо́вай
рэкла́мна-кірмашо́ваю
рэкла́мна-кірмашо́вым рэкла́мна-кірмашо́вымі
М. рэкла́мна-кірмашо́вым рэкла́мна-кірмашо́вай рэкла́мна-кірмашо́вым рэкла́мна-кірмашо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кірмашовы тэатр 2/85; 5/591; 7/418; 9/545; 11/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІРМАШО́ВЫ ТЭА́ТР,

умоўная назва комплексу тэатральных і паратэатральных дзействаў у час святочных кірмашоў. Вядомы ў многіх народаў свету, на Беларусі — з 16 ст. Спачатку паказы К.т. ўключалі выступленні скамарохаў, дэманстрацыі дрэсіраваных мядзведзяў. У 19 ст. папулярнасць набылі фрай-балаганы на вольным паветры, дзе выступалі вандроўныя артысты (у сярэдзіне 19 ст. ў Кобрыне на кірмашы выступалі канатныя танцоры і штукары пад кіраўніцтвам бел. фокусніка Даўгялы). У пач. 20 ст. ў зах. раёнах Беларусі вандроўны заапарк з Польшчы дэманстраваў дрэсіраваных звяроў, выступалі мясц. і прыезджыя цыркавыя трупы; у Докшыцах адной з форм К.т. сталі прадстаўленні батлейкі Б.Патупчыка. На кантрактавых кірмашах 19 ст. выступалі хары нар. песні і інстр ансамблі, наладжваліся танц. балі, маскарады, феерверкі. З 1803 у Мінску штогод на святочных кірмашах іграў гар. аркестр; у Шклове ў маёнтку графа С.Г.Зорыча ў час летніх кірмашоў ладзілі водныя відовішчы з расквечанымі караблямі (імітавалі «марскія бітвы», напады на судны «піратаў»). Да кірмашоў прымяркоўвалі і тэатр. спектаклі (ставіў спектаклі Мінскі гар. т-р; у Мазыры ў 1840 у час спасаўскага кірмашу выступалі драм. артысты з Мінска, музыканты, катрыншчыкі, вальтыжоры, канцэрцісты). Кірмашовыя паказы вандроўных т-раў адбываліся ў Нясвіжы, Кобрыне, Оршы. У Зэльве ў спецыяльна пабудаваным т-ры балаганнага тыпу часта выступаў т-р з Вільні, вандроўныя артысты з Расіі, інш. краін, паказвалі цыркавыя праграмы, імпрэзы з танцаў і індыйскіх гульняў (у 1860 франц. антрэпрэнёр Л.Персуар даў тут 12 цыркавых прадстаўленняў). У канцы 19 — пач. 20 ст. на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне на кірмашах праводзілі неафіц. конкурсы вясковых хароў, фалькл.-інстр. ансамбляў, выканаўцаў прыпевак. У Полацкім пав. выступалі тэатралізаваныя муз. ансамблі. Пашыраны былі і кірмашовыя чэмпіянаты вясковых асілкаў, барцоў, тэатралізаваная барацьба з пераапранутым у мядзведзя (Пінск), ладзіліся нар. гульні, забавы, карагоды, каруселі, гушканне на арэлях. Спецыфіка паратэатр. дзействаў бел. кірмашоў канца 19 ст. — тэатралізаваныя гандл. атракцыёны (палеская, браслаўская і перабродская рыбалкі, тураўская рыбная латарэя, івацэвіцкая гандл. рулетка і інш.), якія ўзніклі як форма прапаганды тавару сродкамі гульні. Паказы К.т. давалі шырокія магчымасці для праяў фантазіі, майстэрства, імправізацыйнай творчасці ўдзельнікаў. На сучасным этапе адбываецца адраджэнне К.т. Беларусі. На святочных кірмашах побач з традыц. формамі К.т. суіснуюць сучасныя тэатр. і паратэатр. дзействы — выступленні аматарскіх тэатр. калектываў, т-раў малых форм, конкурсы гумарыстаў, выканаўцаў прыпевак, канцэрты прафес. артыстаў, сюжэтна-гульнявыя праграмы, танц. балі і інш.

П.Л.Гуд.

т. 8, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

я́рмарочный кірмашо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

база́рный ры́начны, база́рны; кірмашо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)