КІЛІКІ́ЙСКІЯ ВАРО́ТЫ (тур. Külek Boğazi),

праход праз горы Таўр, паміж хрыбтамі Балкар і Аладаглар, на Пд Турцыі. Утвораны скразным вузкім каньёнам р. Чакыт, злучае Анаталійскае пласкагор’е і нізіну Чукурава. Чыгунка і шаша (праз аднайм. перавал) звязваюць Турцыю з Сірыяй.

т. 8, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кілікі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кілікі́йскі кілікі́йская кілікі́йскае кілікі́йскія
Р. кілікі́йскага кілікі́йскай
кілікі́йскае
кілікі́йскага кілікі́йскіх
Д. кілікі́йскаму кілікі́йскай кілікі́йскаму кілікі́йскім
В. кілікі́йскі (неадуш.)
кілікі́йскага (адуш.)
кілікі́йскую кілікі́йскае кілікі́йскія (неадуш.)
кілікі́йскіх (адуш.)
Т. кілікі́йскім кілікі́йскай
кілікі́йскаю
кілікі́йскім кілікі́йскімі
М. кілікі́йскім кілікі́йскай кілікі́йскім кілікі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГО́РНЫ ПРАХО́Д,

скразное глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце, радзей паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня звычайна некалькі кіламетраў, часам некалькі соцень метраў. Часта мае важнае трансп. ці стратэгічнае значэнне (напр., Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турцыі, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау і Барлык у Казахстане). Гл. таксама Перавал.

т. 5, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)