кілагра́м, -а, мн. -ы, -гра́м і -аў, м.

Асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

|| прым. кілаграмо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кілагра́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кілагра́м кілагра́мы
Р. кілагра́ма кілагра́маў
кілагра́м
Д. кілагра́му кілагра́мам
В. кілагра́м кілагра́мы
Т. кілагра́мам кілагра́мамі
М. кілагра́ме кілагра́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кілагра́м ж. килогра́мм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кілагра́м, ‑а, м.

Адзінка вагі ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кілаграм 5/564; 7/146, 166, 177; 11/446

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІЛАГРА́М (франц. kilo ад грэч. chilioi тысяча + грам),

адзінка масы, адна з асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца кг.

К. роўны масе міжнар. прататыпа, які захоўваецца ў Міжнар. бюро мер і вагаў (у Сеўры каля Парыжа). Прататып К. — цыліндрычная гіра дыяметрам і вышынёй 39 мм, зробленая ў 1799 з плацінаірыдыевага сплаву Адносная хібнасць параўнання эталонаў-копій з гэтым прататыпам не перавышае 2∙10​−9. З 40 зробленых копій 2 (№ 12 і 26) былі перададзены Расіі. Эталон № 12 быў прыняты ў СССР за дзярж. першасны эталон адзінкі масы (зберагаецца ў Санкт-Пецярбургу).

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кілагра́м м. Kilográmm n -s, pl - (скар. kg)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кілагра́м

(ад кіла- + грам)

асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная масе міжнароднага прататыпу кілаграма (плацінавай цыліндрычнай гіры, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Францыі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кілагра́м ’адзінка вагі, роўная 1000 грамаў’ (ТСБМ). Запазычанне з франц. kilogramme праз рус. килограмм (ЕСУМ, 2, 444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кілагра́м-мале́кула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кілагра́м-мале́кула кілагра́м-мале́кулы
Р. кілагра́м-мале́кулы кілагра́м-мале́кул
Д. кілагра́м-мале́куле кілагра́м-мале́кулам
В. кілагра́м-мале́кулу кілагра́м-мале́кулы
Т. кілагра́м-мале́кулай
кілагра́м-мале́кулаю
кілагра́м-мале́куламі
М. кілагра́м-мале́куле кілагра́м-мале́кулах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)