кё́рлінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кё́рлінг
Р. кё́рлінга
Д. кё́рлінгу
В. кё́рлінг
Т. кё́рлінгам
М. кё́рлінгу

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кёрлінг

(англ. curling, ад curl = круціць)

спартыўная гульня, мэта якой трапіць пушчанай па лёдзе бітой у намаляваную на ім мішэнь.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кёрлінг-клу́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кёрлінг-клу́б кёрлінг-клу́бы
Р. кёрлінг-клу́ба кёрлінг-клу́баў
Д. кёрлінг-клу́бу кёрлінг-клу́бам
В. кёрлінг-клу́б кёрлінг-клу́бы
Т. кёрлінг-клу́бам кёрлінг-клу́бамі
М. кёрлінг-клу́бе кёрлінг-клу́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗІМО́ВЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

віды спорту (спарт. гульняў) на каньках, лыжах і рознага тыпу санках, спаборніцтвы па якіх праводзяцца на лёдзе і снезе. Да З.в.с. належаць: біятлон, бобслей, буерны спорт, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжны спорт, санны спорт, фігурнае катанне на каньках, фрыстайл, хакей з мячом, хакей з шайбай.

Існуюць нац. З.в.с.: гонкі на аленевых і сабачых запрэжках, кёрлінг і інш. Вельмі пашыраны мотагонкі на лёдзе. Найб. развіццё З.в.с. атрымалі ў многіх краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі, таксама ў Расіі, ЗША, Канадзе, Японіі і інш. Па З.в.с. праводзяцца сусв. і еўрап. чэмпіянаты, першынствы краін. З 1924 арганізуюцца зімовыя алімпійскія гульні.

т. 7, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)