Кызы́л

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Кызы́л
Р. Кызы́ла
Д. Кызы́лу
В. Кызы́л
Т. Кызы́лам
М. Кызы́ле

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кызы́л г. Кызы́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кызыл (г.) 6/229

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КЫЗЫ́Л,

горад, сталіца Рэспублікі Тыва ў Рас. Федэрацыі, каля сутокаў рэк Вял. Енісей і М. Енісей, якія даюць пачатак Верхняму Енісею (р. Улуг-Хем). Канцавы пункт Усінскага тракту. Засн. ў 1914, да 1918 наз. Белацарск, да 1926 — Хем-Белдыр. 95,4 тыс. ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. З-д аўтаспецабсталявання, прадпрыемствы харч., лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыялаў прам-сці. У раёне К. здабыча вугалю. Тывінскі НДІ мовы, гісторыі мовы і л-ры. Філіял Сіб. аддзялення Рас. АН. Пед. ін-т, філіялы краснаярскіх агр. ун-та і політэхн. ін-та. Муз.-драм. т-р. Філармонія. Краязнаўчы музей. У К. — геагр. цэнтр Азіі, на беразе р. УлугХем — манумент «Цэнтр Азіі» (1964).

Кызыл Манумент — «Цэнтр Азіі».

т. 9, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кызы́л м. Kyzl [-z-] i Kysl n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КЫЗЫ́Л-ТАЙГА́,

найбольш высокая горная вяршыня Зах. Саяна ў Рэсп. Тыва, Расія. Выш. 3121 м. Складзена з метамарфізаваных пясчанікаў, алеўралітаў і кангламератаў. На схілах — кары, трогі; на вяршыні — каменныя россыпы. Расліннасць горнай тундры.

т. 9, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЫЗЫ́Л-ІРМА́К (тур. Kizilirmak чырвоная рака; ант. назва — Галіс),

рака на Пн Турцыі. Даўж. 1151 км, пл. басейна 77,1 тыс. км2. Вытокі ў гарах Кызылдаг. Перасякае Анаталійскае пласкагор’е і Пантыйскія горы, упадае ў Чорнае м. Веснавое разводдзе, летняя межань, асеннія паводкі ад дажджоў. Сярэдні гадавы расход вады каля 170 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У сярэднім цячэнні — гідравузел Хырфанлар (ГЭС, вадасховішча даўж. 75 км). У даліне К. гарады Сівас, Бафра.

т. 9, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЫ́ ЕНІСЕ́Й, Ка-Хем,

рака ў Манголіі і Тыве (Расія), левая складаючая р. Енісей. Даўж. 563 км, пл. басейна 58,7 тыс. км2. Пачынаецца ў Дархацкай катлавіне пад назвай Шышхід-Гол, у межах Тывы пад назвай Кызыл-Хем цячэ ў адгор’ях Зах. Саяна ў вузкай даліне, парожыстая. Нізоўі ў Тувінскай катлавіне, дзе суднаходная на 142 км. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 415 м³/с. У сутоках М. і Вял. Енісея г. Кызыл.

т. 10, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІ ЕНІСЕ́Й, Бій-Хем,

рака ў Рэспубліцы Тува, у Расійскай Федэрацыі, правая складаючая р. Енісей. Даўж. 605 км, пл. бас. 56,8 тыс. км². Выцякае з воз. Кара-Балык і цячэ пераважна ў гарах паўн.-ўсх. ч. Тувы. Гал. прытокі: Азас, Хам-Сыра, Сыстыг-Хем (справа). Каля г. Кызыл зліваецца з р. Малы Енісей (Ка-Хем), утвараючы Верхні Енісей (Улуг-Хем). Суднаходная на 285 км. Сплаўная.

т. 4, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКА́ЕЎ (Аскар) (н. 10.11.1944, с. Кызыл-Байрак Кемінскага р-на, Кыргызстан),

дзярж. дзеяч Кыргызстана, вучоны. Акад. АН Кыргызстана (1987). Д-р тэхн. н. (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1968). Працаваў у ім, на з-дзе ў Бішкеку, у Фрунзенскім політэхн. ін-це. У 1986—87 заг. аддзела ЦК Кампартыі Кіргізіі. З 1987 віцэ-прэзідэнт, у 1989—90 прэзідэнт АН Кыргызстана. З 1990 прэзідэнт Рэспублікі Кыргызстан. Навук. працы па фіз. оптыцы і галаграфіі.

А.Акаеў.

т. 1, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)