куё́ўдзіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. куё́ўджуся куё́ўдзімся
2-я ас. куё́ўдзішся куё́ўдзіцеся
3-я ас. куё́ўдзіцца куё́ўдзяцца
Прошлы час
м. куё́ўдзіўся куё́ўдзіліся
ж. куё́ўдзілася
н. куё́ўдзілася
Загадны лад
2-я ас. куё́ўдзіся куё́ўдзіцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час куё́ўдзячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Куёўдзіцца ’вазіцца, марудзіць’ (Сцяшк. Сл., Нар. словатв., Жыв. сл., З нар. сл., Бяльк.). Укр. куйовдити ’лахмаціць’, рус. куёлдить ’сварыць’. Фасмер (WuS, 3, 202) бачыць у гэтых лексемах прэфікс ку‑, а каранёвую частку ён зводзіць да рус. елдыга ’сварлівы чалавек’, семантычна тоеснага куёлда ’тс’ (параўн. Фасмер, 2, 401). Аднак рус. елдыга само этымалагічна няяснае. Таму пытанне пра паходжанне куёўдзіцца застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куёўшыць ’пераварочваць, рабіць беспарадак’ (ТС). Гл. куёўдзіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куёўчыцца ’клапаціцца па гаспадарцы’ (Бяльк.). Да куёўдзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куе́зніца, куве́зніца ’патэльня’ (Рам.). Ці не да куёўдзіцца? Параўн. куёўчыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуёўдзіць ‘моцна памяць’ (чавус., Нар. сл.), скуёўдзіцца ‘сагнуцца, скорчыцца’ (Растарг.), ‘збянтэжыцца, разгубіцца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. куёўдзіцца, этымалагічна непразрыстае. З іншай суфіксацыяй параўн. скуёўчыць (бярэз., вусн. паведамленне С. Запрудскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)