куфэ́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. куфэ́рак куфэ́ркі
Р. куфэ́рка куфэ́ркаў
Д. куфэ́рку куфэ́ркам
В. куфэ́рак куфэ́ркі
Т. куфэ́ркам куфэ́ркамі
М. куфэ́рку куфэ́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

куфэ́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. Невялікі куфар; тое, што і куфар.

2. Дарожная скрынка (род чамадана), звычайна прыгожа аформленая.

|| прым. куфэ́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куфэ́рак, -рка м.

1. уменьш. сундучо́к;

2. ларе́ц, ла́рчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куфэ́рак, ‑рка, м.

1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну. Чорны.

2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак. Чарнышэвіч. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куфэ́рак м

1. (невялікі куфар) kliner Kffer;

2. (род чамадана, дарожная скрынка) knstvoll gerbeitetes Kästchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бау́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадаўгаваты падарожны куфэрак.

Фанерны б.

|| прым. бау́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

погребе́ц уст. куфэ́рак, -рка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

suitcase [ˈs(j)u:tkeɪs] n. чамада́н (невялікі), чамада́нчык; куфэ́рак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

casket [ˈkɑ:skɪt] n.

1. шкату́лка; куфэ́рак; скры́начка

2. AmE труна́, дамаві́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бау́л

(іт. baule)

падарожны куфэрак круглаватай формы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)