Ку́тня

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ку́тня
Р. Ку́тні
Д. Ку́тні
В. Ку́тню
Т. Ку́тняй
Ку́тняю
М. Ку́тні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́скуцень, -кутня м., обл. прони́зывающий ве́тер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́скуцень, кутня, м.

Абл. Вісклівы, пранізлівы вецер. Як можна сагрэцца ў такі віскуцень, як трымаць у руках зброю, як дыхаць? Кулакоўскі. [Віктар:] — Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кут

1. Вугал поля; участак клінападобнай формы (Нясв., Палессе Лемц. Айк., Сал., Слаўг., Смал.).

2. Адасобленае, ціхае, глухое месца (Колас. Новая зямля).

3. Вугал, закавулак (Нас. АУ).

в. Ку́тня Маг., б. х. Куты́ каля в. Александроў Бых., б. х. За́дні́ Ку́т каля в. Чарнякоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)