Курчу́к ’рана ў храпе’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kurčiūkas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 585). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабанчу́к ’парася’ (КСТ). Ад кабан1 (гл.) і суф. ‑чук. Параўн. хлапчук, курчук, свінчук. Не выключана, аднак, што гэты суфікс у канкрэтных выпадках — вынік узаемадзеяння розных суфіксаў у пагранічных дыялектных зонах. Параўн.: хлапча, курча, свінча (суф. ‑ч‑а) і памяншальныя ўтварэнні на ‑ук/‑юк, характэрныя для заходнебеларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)