курча́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. курча́ курчы
Р. курчы курчаў
Д. курчы курчам
В. курчу курчы
Т. курчай
курчаю
курчамі
М. курчы курчах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

курча

Том: 16, старонка: 242.

img/16/16-242_1233_Курча.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

«ЧЫРВО́НЫЯ БРЫГА́ДЫ»

(італьян. Brigate Rosse),

леваэкстрэмісцкая (ультралевая) тэрарыст. арг-цыя ў Італіі. Засн. ў 1969—70; арганізатары і ідэйныя кіраўнікі — Курча і Франчэскіні. Асн. раён дзейнасці — прамысл. зона Мілан—Турын—Генуя. З 1974—75 складаліся з тэрарыст. сеткі (калоны; падзяляліся на брыгады да 5 чал. у кожнай — усяго да 500 баевікоў), разведкі, службы інфармацыі, псіхал. службы. У 2-й пал. 1970-х г. перайшлі да ўзбр. гвалтоўных дзеянняў (пік прыпаў на 1977—81). Намагаліся праз выкраданні, замахі і забойствы прадстаўнікоў дзярж. улады, журналістаў і інш. змяніць грамадскі лад краіны. У 1971—80 забілі 15 італьян. пракурораў і суддзяў, у 1978 паліт. дзеяча А.Мора. З 1980 большасць тэрарыстаў арыштавана (1000 чал. да 1983), іх акцыі сталі менш масавымі. У 1984 раскалоліся на «старых» і «маладых». Да 1985 на волі актыўна дзейнічалі каля 100 тэрарыстаў з наяўных 300. Пасля 1989 іх дзейнасць стала малазначнай.

Літ.:

Зафесов Г.Р. Тень над Апеннинами. М., 1982;

Яго ж. Тайные рычаги власти. 2 изд. М., 1990.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 17, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кабанчу́к ’парася’ (КСТ). Ад кабан 1 (гл.) і суф. ‑чук. Параўн. хлапчук, курчук, свінчук. Не выключана, аднак, што гэты суфікс у канкрэтных выпадках — вынік узаемадзеяння розных суфіксаў у пагранічных дыялектных зонах. Параўн.: хлапча, курча, свінча (суф. ‑ч‑а) і памяншальныя ўтварэнні на ‑ук/‑юк, характэрныя для заходнебеларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)