Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
курч, (род. ку́рчу) м. ко́рчи мн., ко́рча ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
курч, ‑у, м.
Балючае скарачэнне мышц цела; сутарга. Юлік Барановіч паглядзеў на курыцу і сказаў: — Ці не курч на яе напаў, вельмі ж яна ступае неяк фацэтна, прысядаючы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
cramp
I[kræmp]1.
n.
курч -у m., су́тарга f.
2.
v.t.
вы́клікаць або́ мець спа́зму, курч
•
- cramps
II[kræmp]1.
n.
1) заціска́чка f., кля́мар -ра m.
2) зьвя́занасьць f., абмежава́ньне n.
2.
v.t.
1) змацо́ўваць, сашчапля́ць
2) зьвя́зваць, сьціска́ць
3) перашкаджа́ць (разьвіцьцю́); абмяжо́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сведе́ниеср.
1.(счётов) звядзе́нне, -ння ср.;
2.(судорожное сжатие) мед. звядзе́нне, -ння ср., курч, род. ку́рчу м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ,
помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1635 у Гродне на левым беразе Нёмана па фундацыі Сузанны і Яўстахі Курч. Асіметрычная кампазіцыя комплексу вызначана складаным рэльефам мясцовасці. Уключае касцёл, вежу-званіцу, кляштарны корпус, браму з агароджай. Мураваныя касцёл і 2-павярховы кляштарны корпус утвараюць замкнёны ўнутр. двор. Касцёл — 3-нефавая базіліка, цэнтр. неф і апсіда якой вырашаны адзіным аб’ёмам і накрыты агульным 2-схільным чарапічным дахам, больш нізкія бакавыя нефы — аднасхільнымі. Пасля пажару ў 18 ст. касцёл адноўлены, яго дэкар. аздоба значна зменена. Інтэр’ер вызначаецца багаццем арх. пластыкі і маст.-дэкар. аздаблення (разьба па дрэве, лепка, скульптура). Двух’ярусны гал. алтар у стылі барока ўпрыгожаны скульптурай і накладной разьбой. Амбон у стылі ракако дэкарыраваны гарэльефнымі выявамі 4 евангелістаў. З паўн. боку да гал. фасада прылягае 3-ярусная вежа-званіца з самаст. уваходам. Першы ярус, які прымыкае да сцяны бакавога нефа касцёла, захаваў агульную з 1-м ярусам гал. фасада пластыку 17 ст., 2-і і 3-і ярусы, перабудаваныя ў 18 ст., вырашаны ў насычанай рэльефнай пластыцы сталага барока. Званіцу ўвенчвае высокі фігурны шлем. П-падобны няправільны ў плане кляштарны корпус прыбудаваны да касцёла з паўд. боку. У паўд.-зах. вугле корпуса знаходзіцца вялікі ў выглядзе рызаліту аб’ём, дзе былі трапезная і б-ка. У паўн.-зах. частцы захаваліся фрагменты агароджы і барочная брама.
У.А.Чантурыя, С.Г.Багласаў, Г.М.Ярмоленка.
Касцёл Гродзенскага кляштара францысканцаў.Гродзенскі кляштар францысканцаў. Інтэр’ер касцёла.