курсі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (гіст.) У дарэвалюцыйнай Расіі: слухачка вышэйшых жаночых курсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курсі́стка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. курсі́стка курсі́сткі
Р. курсі́сткі курсі́стак
Д. курсі́стцы курсі́сткам
В. курсі́стку курсі́стак
Т. курсі́сткай
курсі́сткаю
курсі́сткамі
М. курсі́стцы курсі́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

курсі́стка ж., ист. курси́стка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курсі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Слухачка вышэйшых жаночых курсаў у дарэвалюцыйнай Расіі канца 19 і пачатку 20 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курси́стка курсі́стка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЯРАШЭ́НКА Мікалай Аляксандравіч (13.12.1846, г. Палтава, Украіна — 7.7.1898),

рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1874; вольнаслухач). З 1876 чл. і адзін з кіраўнікоў Т-ва перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі). Лепшым яго творам уласцівы дэмакратызм, імкненне перадаць сац. і этычныя ідэалы сваёй эпохі: «Качагар», «Зняволены» (абодва 1878), «Старое і маладое» (1881), «Курсістка» (1883). Духоўнае аблічча дзеячаў рус. культуры выявіў у партрэтах П.​Стрэпетавай, Г.​Успенскага (абодва 1884), М.​Ге (1890) і інш. Пісаў жанравыя карціны («Усюды жыццё», 1888), пейзажы.

Літ.:

Прытков В. Н.​А.​Ярошенко. М., 1960;

Поленова И.В. Ярошенко в Петербурге. Л., 1983.

М.Ярашэнка. Усюды жыццё. 1888.

т. 18, кн. 1, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)