кура́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

1. Важнічаць, трымацца фанабэрыста.

2. Крыўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кура́жыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кура́жуся кура́жымся
2-я ас. кура́жышся кура́жыцеся
3-я ас. кура́жыцца кура́жацца
Прошлы час
м. кура́жыўся кура́жыліся
ж. кура́жылася
н. кура́жылася
Загадны лад
2-я ас. кура́жся кура́жцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кура́жачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кура́жыцца несов., разг. кура́житься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Разм. Важнічаць, трымацца фанабэрыста. Куражыцца дзед, сам сябе Нясе ён з павагай, высока. Колас. // Крыўляцца. Сцяпан куражыўся, як малое дзіця. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кура́жыцца разм. frech tun*; grßtun* аддз. vi; sich zeren (цырымоніцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кура́жыцца

(ад фр. courage = смеласць)

важнічаць, трымацца фанабэрыста; крыўляцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кура́жыцца ’важнічаць, трымацца фанабэрыста’ (ТСБМ). З рус. куражиться, якое ад кураж (< франц. courage ’смеласць’) (гл. Шанскі, 2, 8, 450–451).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кура́житься несов., разг. кура́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Пачаць надта куражыцца. Раскуражыўся дзед. // Расхрабрыцца, асмялець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Куражыцца некаторы час. І Хведар паедзе. Пакуражыцца ўсе шафёры любяць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)