Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
купю́ра², -ы, мн. -ы, -пю́р, ж. (спец.).
Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.
Старублёвая к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
купю́ра¹, -ы, мн. -ы, -пю́р, ж.
Скарачэнне, пропуск у тэксце літаратурнага або музычнага твора.
Верш надрукаваны з купюрамі.
|| прым.купю́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
купю́рав разн. знач.купю́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
купю́раIж. (сокращение, пропуск в тексте) купю́ра
купю́раIIж. (нарицательная стоимость бумажных денег и других ценных бумаг) купю́ра;
пяціты́сячная к. — пятиты́сячная купю́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
купю́ра1, ‑ы, ж.
Скарачэнне, пропуск у тэксце літаратурнага або музычнага твора. Паасобныя купюры, зробленыя тэатрам, толькі дапамагаюць раскрыццю сутнасці п’есы.Лужанін.Выдавецтва, каб не даць поваду для прыдзірак цэнзуры, зрабіла шмат купюр у найбольш ідэйна насычаных месцах тэксту.У. Калеснік.
[Фр. coupure.]
купю́ра2, ‑ы, ж.
Назва папяровых грошай, аблігацый і іншых каштоўных папер па іх намінальнай вартасці. Сторублёвая купюра. Дробная купюра.
[Фр. coupure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУПЮ́РА
(франц. coupure ад couper рэзаць, адразаць),
1) скарачэнне або пропуск асобных частак тэксту пры яго публікацыі. К. называецца таксама апушчаная частка тэксту (у тэксце пазначаецца адпунктоўкай). К. робяць, як правіла, складальнікі ці рэдактары публікацыі з мэтай пазбегнуць паўтораў інш. дакументаў, змешчаных у выданні, або выключэння частак, якія не маюць адносін да тэмы, задач і мэт выдання ці немэтазгодныя з-за канцэптуальных і метадалагічных установак.
2) Абазначэнне вартасці (намінальнай вартасці) папяровых грошай, банкнотаў, каштоўных папер — акцый ці аблігацый, а таксама самі гэтыя грошы, банкноты, каштоўныя паперы або аблігацыі.