КУНЦЭ́ВІЧ (Канстанцін Мікалаевіч) (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, канстытуцыйнае права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтар навуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Анатоль Дзям’янавіч) (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы па арган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Ірэна Адольфаўна) (н. 10.8.1936, в. Таўканы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1961). З 1969 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вывучэнні ўплыву дзеяння ўгнаенняў на розных відах глебы.
Тв.:
Влияние длительного применения удобрений на плодородие дерново-подзолистой супесчаной почвы Полесья БССР и продуктивность севооборота (разам з М.П.Казлоўскай) // Агрохимия. 1983. № 3;
Баланс асноўных элементаў жыўлення і прадукцыйнасць севазвароту ва ўмовах лёгкіх глебаў Беларускага Палесся // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Іасафат) (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623),
уніяцкі царкоўны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры Віленскім Троіцкім манастыры. З 1604 манах, у 1609 пасвячоны ў святара. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. Разам з мітрапалітам Іосіфам Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна базыльян. У 1618—23 архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 на старабел. і польскай мовах. Энергічна распаўсюджваў уніяцтва, у т. л. прымусовымі сродкамі, што выклікала супраціўленне гараджан. Канцлер ВКЛ Л.Сапега ў лісце да К. абвінавачваў яго ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Забіты ў час Віцебскага паўстання 1623. У хуткім часе абвешчаны блажэнным, у 1867 — святым каталіцкай царквы.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
плячы́сты, ‑ая, ‑ае.
Шыракаплечы. І ўсё ж мы знайшлі Барыса. Гэта быў хлопец гадоў шаснаццаці, дужы і плячысты.Жычка.Праз некалькі хвілін у хату зайшлі плячысты, дужы Алёша Кунцэвіч, з непакрытай чорнай чупрынай, і высачэзны Мікіта Маляўка.Дуброўскі.
•••
Плячысты на жывот — пра таго, хто многа есць. — Плячысты на жывот [Косця Шмыг], — жартам, мусіць, сказаў начальнік цэха Мамалыга.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)