Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
КУМАРО́Н, 2,3-бензафуран,
гетэрацыклічнае кіслародазмяшчальнае вытворнае бензолу. Бясколерная вадкасць з духмяным пахам, tкіп 173—175 °C, шчыльн. 1077,6 кг/м3 (15 °C). Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле, эфіры. Устойлівы да ўздзеяння шчолачаў, полімерызуецца ў прысутнасці мінер.к-т, к-т Льюіса і пераксідаў. Уваходзіць у састаў кам.-вуг. смалы, з якой яго вылучаюць; атрымліваюць таксама К. сінтэтычны. Выкарыстоўваюць вытворныя К. для адбельвання паперы, у якасці фатагр. праявіцеляў, антыаксідантаў каўчукоў, як сцынтыляцыйныя матэрыялы і лек. прэпараты.