кулі́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кулі́сны кулі́сная кулі́снае кулі́сныя
Р. кулі́снага кулі́снай
кулі́снае
кулі́снага кулі́сных
Д. кулі́снаму кулі́снай кулі́снаму кулі́сным
В. кулі́сны (неадуш.)
кулі́снага (адуш.)
кулі́сную кулі́снае кулі́сныя (неадуш.)
кулі́сных (адуш.)
Т. кулі́сным кулі́снай
кулі́снаю
кулі́сным кулі́снымі
М. кулі́сным кулі́снай кулі́сным кулі́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кулі́сны в разн. знач. кули́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кулісы (у 1 знач.). Кулісныя дзверы.

2. Які дзейнічае пры дапамозе кулісы (у 2 знач.). Кулісны механізм.

3. Які мае адносіны да кулісы (у 3 знач.). Кулісныя пасевы. // Прызначаны для куліс. Кулісныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кулі́са, -ы, мн. -ы, кулі́с, ж.

1. Бакавая плоская частка тэатральнай дэкарацыі, размешчаная па баках сцэны.

Зайсці за кулісы.

2. перан., чаго. Тое, чым прыкрываюць што-н., за чым хаваецца што-н.

За кулісамі палітычнай барацьбы.

За кулісамі

а) у тэатральным, акцёрскім асяроддзі;

б) тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцы.

|| прым. кулі́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывашы́пна-кулі́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крывашы́пна-кулі́сны крывашы́пна-кулі́сная крывашы́пна-кулі́снае крывашы́пна-кулі́сныя
Р. крывашы́пна-кулі́снага крывашы́пна-кулі́снай
крывашы́пна-кулі́снае
крывашы́пна-кулі́снага крывашы́пна-кулі́сных
Д. крывашы́пна-кулі́снаму крывашы́пна-кулі́снай крывашы́пна-кулі́снаму крывашы́пна-кулі́сным
В. крывашы́пна-кулі́сны (неадуш.)
крывашы́пна-кулі́снага (адуш.)
крывашы́пна-кулі́сную крывашы́пна-кулі́снае крывашы́пна-кулі́сныя (неадуш.)
крывашы́пна-кулі́сных (адуш.)
Т. крывашы́пна-кулі́сным крывашы́пна-кулі́снай
крывашы́пна-кулі́снаю
крывашы́пна-кулі́сным крывашы́пна-кулі́снымі
М. крывашы́пна-кулі́сным крывашы́пна-кулі́снай крывашы́пна-кулі́сным крывашы́пна-кулі́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КУЛІ́СНЫ МЕХАНІ́ЗМ,

шарнірны механізм, у склад якога ўваходзіць куліса. Найб. пашыраны сінусны і тангенсны К.м., у якіх перамяшчэнне кулісы прапарцыянальнае сінусу ці тангенсу вугла павароту крывашыпа (гл. Крывашыпны механізм). Выкарыстоўваюцца для пераўтварэння руху ў рэверсіўных механізмах, механізмах параразмеркавання паравых машын, а таксама ў якасці сінусных і тангенсных механізмаў у прыводах станкоў, прыладах і інш.

Кулісны механізм: а — з хістальнай кулісай;. б — з паступальным рухам кулісы.

т. 9, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кули́сный в разн. знач. кулі́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕХАНІ́ЗМ (ад грэч. mēchanē прылада, машына),

1) сістэма злучаных паміж сабой цел (звёнаў) для пераўтварэння (перадачы, узнаўлення) руху аднаго або некалькіх цел у патрэбныя рухі інш. цел; аснова машын, апаратаў, прылад, тэхн. прыстасаванняў. Звычайна ў М. ёсць уваходнае (вядучае) звяно, што атрымлівае рух ад якога-н. рухавіка, і выхадное звяно, злучанае з нейкім рабочым органам.

Звяно М. можа складацца з 1 або некалькіх нерухома злучаных дэталей. Спалучэнне 2 судатыкальных звёнаў, якое дапускае іх адносны рух, наз. кінематычнай парай. Найб. пашыраныя кінематычныя пары: вярчальная (шарнір), паступальная (паўзун і накіравальная), вінтавая (вінт і гайка), сферычная (шаравы шарнір). Перадатачныя М. — карданныя (гл. Карданны шарнір), а таксама зубчастыя, ланцуговыя і інш. перадачы; пераўтваральныя (узнаўляльныя) — крывашыпныя механізмы, кулачковыя механізмы, кулісныя механізмы, шарнірныя механізмы, мальтыйскія. М. наз. гідраўл. або пнеўматычным, калі ў пераўтварэнні руху, акрамя цвёрдых цел (звёнаў), удзельнічаюць вадкасці або газы. Адрозніваюць таксама М.: плоскія (траекторыі руху пунктаў усіх звёнаў ляжаць у паралельных плоскасцях) і прасторавыя (траекторыі ляжаць у непаралельных плоскасцях або некат. з іх з’яўляюцца прасторавымі крывымі; прасторавымі з’яўляюцца, напр., чарвячныя перадачы, шарнірныя муфты, часткі некат. маніпулятараў); М. рухавікоў, пераўтваральнікаў, прылад; кіроўныя, выканаўчыя механізмы і інш. Найб. пашыраны М. з 1 ступенню свабоды, у якіх для пэўнага руху ўсіх звёнаў трэба задаць закон руху аднаго (вядучага) звяна; ёсць і М. з 2 ступенямі свабоды (напр., дыферэнцыялы ў трансп. сродках). Рухі М. і іх звёнаў, рэакцыі элементаў кінематычных лар вывучаюць кінематыка механізмаў, кінетастатыка механізмаў, дынаміка механізмаў і машын, метады даследавання і праектавання М. складаюць ч. механізмаў і машын тэорыі. Унутр. будова, сістэма чаго-н., парадак якога-н. віду дзейнасці (напр., дзярж. М. кіравання, гасп. М.).

3) Сукупнасць і паслядоўнасць станаў, стадый, працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фіз., хім., фізіял. і падобная з’ява (напр., М. выпрамянення, М. хім. рэакцыі, М. мыслення).

Літ.:

Кожевников С.Н., Есипенко Я.И., Раскин Я.М. Механизмы. 3 изд. М., 1965;

Артоболевский И.И. Механизмы в современной технике Т. 1—2. М., 1970—71;

Кожевников С.Н. Основания структурного синтеза механизмов. Киев, 1979.

У.М.Сацута.

Механізмы: а — зубчастай перадачы з эліптычнымі коламі; б — крывашыпна-кулісны для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны (1 — куліса, 2 — крывашып, 3 — паўзун); в — мальтыйскі для пераўтварэння неперарыўнага вярчальнага руху ў перарывісты (1 — вядучы дыск, 2 — вядзёны дыск, т.зв. мальтыйскі крыж); г — зубчастай рэйкі.

т. 10, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)