туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1984). Чл.-кар.АН Туркменістана (1954). Скончыў Туркменскі пед.ін-т (Ашхабад, 1948). Друкаваўся з 1951. Аўтар гіст. раманаў «Няскораны алжырац» (1968), «Чорны караван» (1971), «Пасол эміра» (1978) пра барацьбу алжырскага народа супраць каланізатараў, пра станаўленне сав. улады ў Туркестане. Раман «Суровыя дні» (1964) пра заснавальніка туркм. л-ры Махтумкулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́ЕЎ Кайсын Шуваевіч
(1.11.1917, с. Верхні Чэгем Чэгемскага р-на, Кабардзіна-Балкарыя — 4.6.1985),
балкарскі паэт.Нар. паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1935—39). Друкаваўся з 1934. Ў 1944 незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 жыў у Кіргізіі. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—45), «Песні цяснін» (1947—51), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964; Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967), «Кніга зямлі» (1972), «Краса зямная» (1980) і інш. — своеасаблівы летапіс гіст. мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе?». На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Куляшоў, У.Шахавец. Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1990.