Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кукарэ́куікукарэ́ку, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння крыку пеўня. /узнач.наз.Чыстае, свежае ранішняе паветра разносіла .. песні жаваранкаў, шчэбет сумятлівых вераб’ёў, гагатанне гусей і гарластае ку-ка-рэ-ку верханскіх пеўняў.Колас.
•••
Ні бэ, ні мэ, ні кукарэку — нічога не ведае, ні ў чым не разбіраецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукарэ́ку! выкл. kikerikí!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кукареку́межд.кукарэ́ку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kukuryku
кукарэку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kikerikí!intкукарэ́ку!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ, нескл., н.
Назва літары «б».
•••
Ні бэ ні мэ (ні кукарэку) — зусім нічога ле ведаць, не разумець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУКАПЕРАЙМА́ННЕ, анаматапея,
1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай ўтварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).