куду́1

(афр. kudu)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Афрыцы; лясная антылопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

куду́2

(інд. kudu)

дэкаратыўны элемент у форме падковападобнай аркі, тыповы для індыйскай архітэктуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

А́ВАШ,

нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс. га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыкс-бейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)