Кубінская рэвалюцыя 1959 3/410; 5/244; 6/165, 169—170, 181

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУБІ́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1959 Выклікана незадаволенасцю кубінцаў дыктатурай прэзідэнта ген. Ф.​Батыстыі-Сальдывара, які забараніў амаль усе паліт. партыі, у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, а таксама засіллем іншаземцаў (пераважна грамадзян ЗША, якім на Кубе належала большасць прадпрыемстваў і аб’ектаў турызму). Падрыхтавана дзейнасцю Ф.Кастра Рус і інш. З мэтай узняць нар. паўстанне і скінуць Батысту 26.7.1953 група радыкальна настроеных апазіцыянераў на чале з Кастра (165 чал.) арганізавала штурм вайск. казарм Манкада (г. Сант’яга-дэ-Куба), аднак пацярпела паражэнне; Кастра і яго паплечнікі былі зняволены. Пасля амністыі Кастра ў 1955 эмігрыраваў у Мексіку, дзе заснаваў «Рух 26 ліпеня» і разам з братам Раулем і аргенцінцам Э.Геварам дэ ла Сернам стварыў узбр. групу. 2.12.1956 гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» на У Кубы і з боем прарвалася ў горы Сьера-Маэстра, дзе пачалося фарміраванне паўстанцкай арміі, 13.3.1957 узбр. атрад студэнтаў намагаўся захапіць прэзідэнцкі палац у Гаване. У кастр. 1958 створаны «Аб’яднаны нацыянальны рабочы фронт», у ліст. паўстанцкая армія спусцілася з гор і пачала рух на сталіцу. 1.1.1959 яна заняла гарады Санта-Клара і Сант’яга. Батыста пакінуў краіну. 2.1.1959 паўстанцы ўступілі ў сталіцу. Быў сфарміраваны часовы ўрад з функцыямі выканаўчай і заканад. улады (замест распушчанага парламента), прыпынена дзейнасць канстытуцыі 1940. 16.2.1959 створаны ўрад на чале з Кастра, які пачаў агр. рэформу, нацыяналізацыю замежнай маёмасці і інш. пераўтварэнні.

Літ.:

Зуйков Г.Н. Социально-экономические предпосылки Кубинской революции. М., 1980;

Гриневич Э.А. Куба: путь к победе революции. М., 1975;

Монтанер К.А. Накануне краха: Фидель Кастро и Кубинская революция: Пер. с исп. М., 1992.

т. 8, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кубі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кубі́нскі кубі́нская кубі́нскае кубі́нскія
Р. кубі́нскага кубі́нскай
кубі́нскае
кубі́нскага кубі́нскіх
Д. кубі́нскаму кубі́нскай кубі́нскаму кубі́нскім
В. кубі́нскі (неадуш.)
кубі́нскага (адуш.)
кубі́нскую кубі́нскае кубі́нскія (неадуш.)
кубі́нскіх (адуш.)
Т. кубі́нскім кубі́нскай
кубі́нскаю
кубі́нскім кубі́нскімі
М. кубі́нскім кубі́нскай кубі́нскім кубі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЛО́НСА (Alonso; сапр. Мартынес дэль Ойо) Алісія

(н. 21.12.1921, Гавана),

кубінская артыстка балета, балетмайстар; заснавальніца кубінскага балета. Стварыла з Фернанда і Альберта Алонса ў Гаване трупу «Балет Алісіі Алонса» (1948, з 1959 — нац. балет Кубы). Паставіла шэраг арыгінальных балетаў. Сярод партый: Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.​Дэліба), Тэрпсіхора («Апалон Мусагет» І.​Стравінскага).

т. 1, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́ЎХА (Araujo) Лойпа (н. 27.5.1941, Гавана),

кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.​Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.​Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).

т. 1, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

белару́ска-кубі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белару́ска-кубі́нскі белару́ска-кубі́нская белару́ска-кубі́нскае белару́ска-кубі́нскія
Р. белару́ска-кубі́нскага белару́ска-кубі́нскай
белару́ска-кубі́нскае
белару́ска-кубі́нскага белару́ска-кубі́нскіх
Д. белару́ска-кубі́нскаму белару́ска-кубі́нскай белару́ска-кубі́нскаму белару́ска-кубі́нскім
В. белару́ска-кубі́нскі (неадуш.)
белару́ска-кубі́нскага (адуш.)
белару́ска-кубі́нскую белару́ска-кубі́нскае белару́ска-кубі́нскія (неадуш.)
белару́ска-кубі́нскіх (адуш.)
Т. белару́ска-кубі́нскім белару́ска-кубі́нскай
белару́ска-кубі́нскаю
белару́ска-кубі́нскім белару́ска-кубі́нскімі
М. белару́ска-кубі́нскім белару́ска-кубі́нскай белару́ска-кубі́нскім белару́ска-кубі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сон​2

(ісп. son)

кубінская песня, блізкая да іспанскага раманса, якая выкарыстоўвае рытмы негрыцянскай музыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«РУХ 26 ЛІ́ПЕНЯ»,

рэвалюцыйная арг-цыя на Кубе ў 1953—61. Сфарміраваўся ў ходзе барацьбы супраць дыктатуры прэзідэнта Ф.​Батысты-і-Сальдывара, якая пачалася 26.6.1953 (адсюль назва) нападам групы рэвалюцыянераў на чале з Ф.Кастра Рус на вайск. казармы Манкада ў г. Сант’яга-дэ-Куба (гл. Кубінская рэвалюцыя 1959), быў вядучай сілай нац.-дэмакр. антыімперыяліст. фронту, які склаўся вакол Паўстанцкай арміі ў 1957—58. У 1961 самараспусціўся і ўвайшоў у склад Аб’яднаных рэв. арг-цый (з 1963 Адзіная партыя сацыяліст. рэвалюцыі Кубы, з 1965 — Камуністычная партыя Кубы).

т. 13, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЬЕНФУЭ́ГАС ГАРЫЯРА́Н (Cienfuegos Gorriarán) Каміла (6.2.1932, Гавана — 28.10.1959),

кубінскі рэвалюцыянер. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Гаване. З 1954 удзельнік студэнцкага руху супраць дыктатуры Ф.​Батысты-і-Сальдывара. У 1956 эмігрыраваў у Мексіку, дзе далучыўся да групы Ф.Кастра Рус, удзельнічаў у яе высадцы на У Кубы ў снеж. 1956. Адзін з камандзіраў паўстанцкай арміі, са жн. 1958 камандуючы паўстанцкай 2-й калонай, якая сумесна з атрадамі Э.Гевары дэ ла Серны ў студз. 1959 авалодала Гаванай (гл. Кубінская рэвалюцыя 1959). Са студз. 1959 камандуючы Рэв. ўзбр. сіламі прав. Гавана, потым — нач. Гал. штаба арміі Кубы. Загінуў у авіякатастрофе.

т. 15, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛАСАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 27.12.1921, Масква),

расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Расіі (1977). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1952). З 1955 на кінастудыі «Масфільм». Дэбютаваў фільмам «Салдацкае сэрца» (1959). Рэжысёр тэлефільмаў «Утаймаванне свавольніцы» (паводле У.​Шэкспіра, 1961), «Кубінская навела» (1962), «Душачка» (паводле А.​Чэхава, 1966), «Свеаборг» (1972), «Памятай імя сваё» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Назначэнне» (паводле А.​Валодзіна, 1980), «Маці Марыя» (1982), шматсерыйных тэлефільмаў «Выклікаем агонь на сябе» (1964), «Аперацыя «Трэст» (паводле рамана Л.​Нікуліна «Мёртвы зыб», 1968), «Дыялог» (1978), «Раскол» (1993) і інш. Фільмы К. заснаваны на сапраўдных падзеях, для іх характэрна спалучэнне правых момантаў з каментарыямі, інтэрв’ю, рэпартажамі.

т. 8, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)