Кубліцкае (воз., Віцебская вобл.) 6/170
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кубліцкае ўзвышша (частка Ушацка-Лепельскага ўзвышша) 10/520; 12/21
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЛІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
паўночна-заходняя частка Ушацка-Лепельскага ўзвышша на З Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Мяжуе на ПнЗ, Пн і У з Полацкай, на З з Верхнебярэзінскай нізінамі. Выш. 170—220 м, найб. 239 м. Антрапагенавыя адклады (магутнасць каля 100 м) складзены з утварэнняў бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створаны паазерскім ледавіком. Зах. схіл спадзіста спускаецца да Верхнебярэзінскай нізіны, усх. строма абрываецца да даліны р. Ушача. Ледавікова-акумуляцыйны сярэднеўзгорыста-градавы рэльеф найб. выразны на У узвышша. Марэнныя ўзгоркі (выш. да 10—15 м) выцягнуты ў выглядзе грады з Пн на Пд. Буйнаўзгорысты марэнны рэльеф (з адноснай выш. больш за 25 м) на Пн, у месцах глыбокага расчлянення паверхні лагчыннымі азёрамі. Зах. ч. ўзвышша дробнаўзгорыстая, месцамі платопадобная (адносныя вышыні да 5—7 м). Часта трапляюцца камы. Паўд. ч. ўзвышша дрэніруецца р. Ушача, паўн. — яе прытокам Альзініца. Азёры Лагі і Мурагі на Пд, Вял. Уклейна, Гародна і інш. на Пн. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя глебы на водна-ледавіковых і марэнных супесках. Хваёвыя і яловыя паўд.-таежныя хмызнякова-зеленамошныя, а таксама шэраальховыя лясы захаваліся невял. ўчасткамі. Б.ч. ўзвышша разарана.
Н.К.Кліцунова.
т. 8, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ку́бліцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ку́бліцкі |
ку́бліцкая |
ку́бліцкае |
ку́бліцкія |
| Р. |
ку́бліцкага |
ку́бліцкай ку́бліцкае |
ку́бліцкага |
ку́бліцкіх |
| Д. |
ку́бліцкаму |
ку́бліцкай |
ку́бліцкаму |
ку́бліцкім |
| В. |
ку́бліцкі (неадуш.) ку́бліцкага (адуш.) |
ку́бліцкую |
ку́бліцкае |
ку́бліцкія (неадуш.) ку́бліцкіх (адуш.) |
| Т. |
ку́бліцкім |
ку́бліцкай ку́бліцкаю |
ку́бліцкім |
ку́бліцкімі |
| М. |
ку́бліцкім |
ку́бліцкай |
ку́бліцкім |
ку́бліцкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)