куа́ла-лу́мпурскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. куа́ла-лу́мпурскі куа́ла-лу́мпурская куа́ла-лу́мпурскае куа́ла-лу́мпурскія
Р. куа́ла-лу́мпурскага куа́ла-лу́мпурскай
куа́ла-лу́мпурскае
куа́ла-лу́мпурскага куа́ла-лу́мпурскіх
Д. куа́ла-лу́мпурскаму куа́ла-лу́мпурскай куа́ла-лу́мпурскаму куа́ла-лу́мпурскім
В. куа́ла-лу́мпурскі (неадуш.)
куа́ла-лу́мпурскага (адуш.)
куа́ла-лу́мпурскую куа́ла-лу́мпурскае куа́ла-лу́мпурскія (неадуш.)
куа́ла-лу́мпурскіх (адуш.)
Т. куа́ла-лу́мпурскім куа́ла-лу́мпурскай
куа́ла-лу́мпурскаю
куа́ла-лу́мпурскім куа́ла-лу́мпурскімі
М. куа́ла-лу́мпурскім куа́ла-лу́мпурскай куа́ла-лу́мпурскім куа́ла-лу́мпурскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Куа́ла-Лу́мпур

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Куа́ла-Лу́мпур
Р. Куа́ла-Лу́мпура
Д. Куа́ла-Лу́мпуру
В. Куа́ла-Лу́мпур
Т. Куа́ла-Лу́мпурам
М. Куа́ла-Лу́мпуры

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

куа́ла-лу́мпурский куа́ла-лу́мпурскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Куа́ла-Лу́мпур г. Куа́ла-Лу́мпур, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Куала-Лумпур (г.) 6/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУА́ЛА-ЛУ́МПУР (Kuala Lumpur),

горад, сталіца Малайзіі, на п-ве Малака. Адм. ц. Федэральнай сталічнай тэрыторыі. 1236 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Галоўны паліт., прамысл. (каля 40% прамысл. прадукцыі краіны) і гандл.-фін. цэнтр краіны. Прам-сць: эл.-тэхн. і радыётэхн., тэкст., маш.-буд., харч., хім., папяровая, аўтазборачная, лесапільная, цэментная. Перапрацоўка каўчуку і алавянай руды. Нац. і Малайскі ун-ты. Нац. музей Малайзіі. Кітайскія дамы і храмы; мячэці (20 ст.).

Засн. ў 1857 горнарабочымі-кітайцамі. У 1880—1974 сталіца Селангара (княства, потым штата). У 1946—57 адм. ц. брыт. калоніі Малайскі саюз (у 1948—57 Малайская Федэрацыя). З 1957 сталіца Малайзіі; з 1974 горад мае статус Федэральнай тэрыторыі.

Палац у г. Куала-Лумпур.

т. 8, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Куа́ла-Лу́мпур м. Kuála-Lúmpur n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Хусейн з Куала-Лумпу- ра 6/566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Kuala Lumpur

[,kwɑ:ləlʊmˈpʊr]

г. Куа́ла-Лу́мпур

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАЛА́ЙСКІ АРХІПЕЛА́Г,

найбуйнейшая група астравоў на Зямлі паміж Азіяй і Аўстраліяй. На М.а. тэр. Інданезіі, Малайзіі, Філіпін, Брунея, Усх. Тымора. Каля 10 тыс. астравоў, агульнай пл. больш за 2 млн. км². Уключае Вялікія Зондскія астравы, Малыя Зондскія астравы, Філіпінскія астравы, Малукскія астравы і інш. Найб. а-вы Калімантан, Суматра, Сулавесі, Ява. Пераважаюць сярэдневышынныя і нізкія горы выш. да 4101 м (г. Кінабалу на в-ве Калімантан). Ёсць узгорыстыя раўніны і нізіны, складзеныя з алювіяльных і марскіх адкладаў. Горы познакайназойскай і сучаснай складкавасці. Складзены пераважна з неагенавых абломкавых тоўшчаў, прарваных гранітнымі інтрузіямі (на в-ве Калімантан — з палеазойскіх парод). Каля 400 вулканаў, у т. л. больш за 100 дзеючых (найб. вядомы вулкан Кракатаў). Радовішчы волава, нафты, газу, баксітаў, медных, нікелевых, жал., марганцавых руд і інш. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. На раўнінах т-ры на працягу года 23—26 °C, ападкаў 2000—4000 мм; у гарах т-ры 15—17 °C, ападкаў больш за 5000 мм за год. Рэкі кароткія, мнагаводныя. 65% тэрыторыі ўкрыта вільготнымі трапічнымі лясамі, якія з’яўляюцца найстараж. лясной фармацыяй Зямлі. Характэрны высокі эндэмізм і велізарная відавая разнастайнасць флоры і фауны. У субэкватарыяльным поясе ўчасткі саваннаў. У гарах вышынная пояснасць. Трапічнае земляробства: на схілах узгоркаў вырошчваюць рыс, батат, земляны арэх, кукурузу; на нізінах — плантацыі гевеі, хіннага, кававага, гваздзіковага, кардамонавага дрэў і інш. Рыбалоўства.

М.​В.​Лаўрыновіч.

Герб і сцяг Малайзіі.
Да арт. Малайзія. Ансамбль урадавых будынкаў у г. Куала-Лумпур.
Да арт. Малайзія. Музей культуры г. Малака.
Да арт. Малайзія. Музей культуры г. Куала-Лумпур.
Да арт. Малайзія. Панарама г. Куала-Лумпур.
Да арт. Малайзія. Будынак парламента ў г. Куала-Лумпур.

т. 10, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)