Крэ́ска ’рыска’ (Сцяц. Нар., Жыв. сл., Жд. 2, Жд. 3, Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. креска (з 1549 г.) (Булыка, Запазыч., 176). Запазычана з польск. kreska ’тс’ (Слаўскі, 3, 90–91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
znaczek
м.
1. значок;
2. марка;
znaczek pocztowy — паштовая марка;
3. знак; крэска; мета; адзнака
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БО́РЛАЎГ (Borlaug) Норман Эрнест
(н. 25.3.1914, Крэска, штат Аява, ЗША),
амерыканскі генетык і раслінавод. Скончыў ун-т у Мінесоце (1937). Чл. Нац. АН ЗША, замежны чл. УАСГНІЛ (1972). Праф. земляробства Тэхаскага ун-та з 1984. У сярэдзіне 1960-х г. — 1979 дырэктар Праграмы па даследаваннях і вытв-сці пшаніцы пры Міжнар. цэнтры па паляпшэнні сартоў кукурузы і пшаніцы (Мексіка). Вывеў сорт «карлікавай» пшаніцы, устойлівай у розных кліматычных умовах да захворванняў і з вял. ураджайнасцю, што дало магчымасць паменшыць харч. праблемы ў краінах Азіі, Паўд. Амерыкі і Афрыкі. Нобелеўская прэмія міру 1970.
т. 3, с. 217
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)