Крэпавыя тканіны 6/161; 11/306

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭ́ПАВЫЯ ТКАНІ́НЫ, крэп,

група тканін з дробнай шурпатасцю на паверхні. Вырабляюць з нітак вялікай (крэпавай) круткі палатняным, дробнаўзорыстым ці спец. (крэпавымі) перапляценнямі. Найб. пашыраны шаўковыя К.т. — крэпдэшын, крэп-шыфон, крэп-жаржэт, крэп-сацін. Бываюць таксама шарсцяныя, баваўняныя, са штучных і сінт. нітак. Крэп добра драпіруецца і мала змінаецца. Выкарыстоўваюць для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.

т. 8, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крэ́павы крэ́павая крэ́павае крэ́павыя
Р. крэ́павага крэ́павай
крэ́павае
крэ́павага крэ́павых
Д. крэ́паваму крэ́павай крэ́паваму крэ́павым
В. крэ́павы (неадуш.)
крэ́павага (адуш.)
крэ́павую крэ́павае крэ́павыя (неадуш.)
крэ́павых (адуш.)
Т. крэ́павым крэ́павай
крэ́паваю
крэ́павым крэ́павымі
М. крэ́павым крэ́павай крэ́павым крэ́павых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)